Вероника Ахранович восхищает белорусским словом и восхищается им сама

Общество

Захапляе беларускім словам і захапляецца ім сама

Першыя словы ў сваім жыцці Вераніка Ахрановіч пачула па-беларуску. Яе дзяцінства і школьныя гады прайшлі на Камайшчыне — у вёсках Лапуны і Навасёлкі-2. І вельмі многа ўспамінаў з таго перыяду звязана з роднай мовай: з настаўнікамі, вяскоўцамі, родзічамі, якія шмат размаўлялі па-беларуску.

Сёння Вераніка жыве ў Паставах, але працуе недалёка ад сваёй малой радзімы — у камайскай школе. Працуе настаўніцай беларускай мовы, натхняючы на яе вывучэнне дзяцей з навакольных вёсак і мястэчка.

— Беларуская мова мне заўжды падабалася больш, чым руская, — распачала размову Вераніка Ахрановіч. — На ёй яшчэ ў школе перачытала і ўсю школьную праграму, і безліч кніг у сельскай бібліятэцы, дзе была пастаянным госцем. У старэйшых класах, дарэчы, вучылася ў Камаях. А пасля заканчэння школы паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. У 2013 годзе атрымала дыплом настаўніцы пачатковых класаў і беларускай мовы і літаратуры.

Вероника Ахранович восхищает белорусским словом и восхищается им сама

На радзіму Вераніка вярнулася не адразу: два гады па размеркаванні адпрацавала ў дубаўлянскай школе Мінскага раёна. На Пастаўшчыну прыехала пасля замуства. І ў многім дзякуючы падтрымцы мужа пачала ла­дзіць з камайскімі вучнямі края­знаўчыя вандроўкі.

— Аднойчы на ўроку я запыталася ў дзяцей, якіх славутых землякоў яны ведаюць, — узгадвала Вераніка Уладзіміраўна. — У асноўным называлі імя Аркадзя Нафрановіча. А тыя, хто хо­дзіць у касцёл, прыгадалі паэта і публіцыста Казіміра Сваяка (у яго гонар у храме ўстаноўлена памятная дошка — аўт.). А калі пацікавілася, што на Камайшчыне можна паглядзець, акрамя касцёла, вучні здзіўлена глядзелі на мяне: хіба ў нас ёсць іншыя славутасці? Пачала расказваць пра маёнткі ў Саранчанах і Схоліне, якія існавалі раней, пра знакавыя месцы ў рэгіёне — Каралінова, схолінскую крыніцу, капліцы, помнікі… Дзеці загарэліся ўсё гэта ўбачыць. На кароткія дыстанцыі мы ездзілі на веласіпедах, на доўгія — на аўтобусе або з маім мужам на машыне. Яму і самому вельмі цікавыя такія вандроўкі. Мы ў вольны час любім пазнаваць Пастаўшчыну і Беларусь.

Вероника Ахранович восхищает белорусским словом и восхищается им сама

Вероника Ахранович восхищает белорусским словом и восхищается им сама

Такія паездкі са школьнікамі — не проста пазнавальныя экскурсіі. Гэта тыя «ўрокі», якія прывіваюць любоў да роднай зямлі, да роднай мовы — да ўсяго нашага, беларускага.

У арганізацыю вандровак і непасрэдна ў работу ў школе Вераніка Ахрановіч укладвае душу і шмат сіл. Вынікі ёсць, і яны радуюць. Нядаўна даследчая работа яе вучаніцы Анастасіі Собаль адзначана дыпломам ІІІ ступені на абласным этапе навукова-практычнай канферэнцыі «Эўрыка». Тэмай даследавання была гістарычная спадчына Камайшчыны.

Вероника Ахранович восхищает белорусским словом и восхищается им сама

Вероника Ахранович восхищает белорусским словом и восхищается им сама

Пра гэту спадчыну Вераніка можа расказаць многа, бо даўно з задавальненнем і захапленнем чытае краязнаўчую літаратуру: кнігі Ігара Пракаповіча, Івана Драўніцкага, іншых знаўцаў нашага краю. Ды не толькі чытае, але і знаходзіць атрыманай інфармацыі карыснае прымяненне: разам з дзецьмі склала некалькі веламаршрутаў па славутых мясцінах Камайшчыны.

Настаўніца чытае не толькі краяўзнаўчую, але і мастацкую літаратуру. Асабліва любіць творы У. Караткевіча, В. Быкава, Я. Янішчыц. Чытае шмат і для таго, каб урокі былі цікавейшымі, глыбейшымі. А ці цэняць гэта самі вучні?

Вероника Ахранович восхищает белорусским словом и восхищается им сама

Вероника Ахранович восхищает белорусским словом и восхищается им сама

— Аддачу ад школьнікаў адчуваю, — адказвала. — Яны стараюцца размаўляць на роднай мове, часам — аж занадта: замест «зіма» кажуць «зяма», а замест «гаварылі» — «гаворылі» (смяецца — аўт.). Галоўнае, што ёсць жаданне вучыцца. Гэтаму са­дзейнічаюць разнастайныя мерапрыемствы ў школе. Адно шкада, што школа ў Камаях пераходзіць на рускую мову навучання…

Вераніка размаўляе па-беларуску не толькі ў школе на ўроках, але і з бацькамі, сябрамі, дома. Любоў да роднай мовы прывівае і дачцэ: у гэтым добра дапамагаюць казкі.

Вероника Ахранович восхищает белорусским словом и восхищается им сама

Вероника Ахранович восхищает белорусским словом и восхищается им сама

— Часам гуляем з ёй у прыдуманую мной гульню «Перакладчык»: я называю рускія словы, а яна ў адказ — беларускія адпаведнікі. У дачкі нават ёсць любімыя словы — арэлі, акуляры, дачушка, — працягвала мая суразмоўца. — Таму дома я таксама крыху настаўнік. Прафесію шчыра люблю. Толькі нязручна дабірацца на работу з Пастаў у Камаі. Але ўжо прывыкла.

…«Чаму, калі я цябе бачу, мне хочацца размаўляць па-беларуску?» Гэта пытанне неяк задала Вераніцы Ахрановіч калега. Тая ў адказ толькі заўсміхалася. А праўда, напэўна, у тым, што беларуская мова для маладой настаўніцы не толькі праца, але і неад’емная частка жыцця.

Іна  Сняжкова. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.