В Поставском центра детей и молодежи состоялся II Открытый районный шахматный турнир памяти воинов-интернационалистов

Спорт и туризм

Турнір памяці

13 лютага на базе Пастаўскага цэнтра дяцей і моладзі адбыўся II адкрыты раённы шахматны турнір памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

16 удзельнікаў у 7 тураў па швейцарскай сістэме гулялі ў хуткія шахматы — рапід (калі на абмеркаванне хадоў кожнаму ўдзельніку даецца 15 хвілін). Агульны шахматны каэфіцыент склаў 1 720 балаў.

З першага тура лідарства захапіў вядучы праграміст Пастаўскай ЦРБ Аляксандр Сямёнаў. Ён гуляў у сваё задавальненне, прыгожа і камбінацыйна. Такая расстаноўка сіл не задавальняла сталічнага студэнта Руслана Жытковіча, які недалічыўся ачкоў у гульнях з галоўным інжынерам УП ЖКГ Аляксандрам Таразевічам і сталічным хірургам Андрэем Паўлавым. Гэтыя гульні не вызначылі пераможцаў.

В Поставском центра детей и молодежи состоялся II Открытый районный шахматный турнир памяти воинов-интернационалистов

У многім вырашальнай аказалася партыя шостага тура паміж А. Сямёнавым і Р. Жытковічам. Сапернікі гулялі даволі ўважліва і акуратна, была роўная пазіцыя на дошцы. Галоўны суддзя спаборніцтваў, кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь Анатоль Салацінскі гатовы быў зафіксаваць нічыю, але на самым фінішы А. Сямёнаў страціў канцэнтрацыю і прайграў.

Усе кропкі над «і» павінен быў расставіць апошні сёмы тур. Лідары сінхронна выйгралі свае партыі. У выніку перамогу святкаваў А. Сямёнаў, які набраў 6 ачкоў з 7 магчымых. Рубеж у 5 балаў пакарыўся А. Паўлаву і Р. Жытковічу. Не ўнесла яснасці і асабістая партыя шахматыстаў, бо была зафіксавана нічыя. І толькі дадатковыя паказчыкі вывелі на ганаровае 2-е месца А. Паўлава. Тройку прызёраў замкнуў Р. Жытковіч. Начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслаў Врублеўскі ўручыў пераможцам медалі і каштоўныя падарункі.

В Поставском центра детей и молодежи состоялся II Открытый районный шахматный турнир памяти воинов-интернационалистов

Даволі моцную гульню на турніры прадэманстраваў ветэран шахмат Віктар Шастакоў, які фінішаваў следам за прызавой тройкай. У яго актыве 4,5 ачка. Сярод школьнікаў не было роўных вучаніцы 7 класа СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Еве Івановай. Уактыў юнай шахматысткі трэба асабліва залі­чыць бліскучую перамогу над вопытным Авенірам Чырванцом і нічыю ў адной з самых драматычных партый на турніры супраць Вячаслава Гінько (Пастаўскі малочны завод).

Юрый Катовіч
Фота Сяргея Зелянкевіча



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.