В облисполкоме прошло заседание президиума областной организации БОКК

Общество

Дапамагаюць тым, хто мае патрэбу

У чацвер у аблвыканкаме прайшло пасяджэнне прэзідыума абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

У сувязі са складанай эпідсітуацыяй яно праводзілася ў рэжыме анлайн. У відэаканферэнцыі пры­нялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін, генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў. Ад нашага раёна на ёй прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Седзюкевіч, галоўны ўрач ЦРБ Уладзімір Чакавы, старшыня раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Шахава.

Пра вынікі работы за 2021 год расказаў намеснік старшыні абласной арганізацыі БТЧК Міхаіл Мерзлякоў. Летась дабрачыннае таварыства адзначыла сваё 100-годдзе. Акрамя  юбілейных мерапрыемстваў, яно право­дзіла вялікуюя работу па аказанні сацыяльнай дапамогі пажылым грамадзянам, інвалідам, малазабяспечаным сем’ям, грама­дзянам без пэўнага месца жыхарства, аказвала паліятыўную дапамогу людзям з вірусам імунадэфіцыту чалавека.

В облисполкоме прошло заседание президиума областной организации БОКК

У сувязі з COVID-19 не перапынялася дастаўка прадуктаў, тавараў першай неабходнасці, рэцэптаў, медыкаментаў тым, хто быў не здольны набыць іх сам. Дабавіў клопатаў міграцыйны крызіс. Віцебская абласная арганізацыя БТЧК у ліку першых уключылася ў збор сродкаў для бежанцаў, якія знаходзіліся ў лагістычным цэнтры на беларуска-польскай граніцы, і паставіла 10 тысяч тон гуманітарнага грузу.  Асаблівую актыўнасць праявілі валанцёры. Яны таксама разам са старшынямі раённых арганізацый БТЧК удзельнічалі ў кампаніі па вакцынацыі пажылых супраць каранавіруса.

Дзмітрый Шаўцоў і Уладзімір Пенін далі высокую ацэнку рабоце абласной арганізацыі БТЧК. Яны адзначылі, што арганізацыя і далей павінна працаваць у тым жа тэмпе, выкарыстоўваючы ўвесь свой патэнцыял, накоплены вопыт, узаемадзейнічаць з органамі мясцовай улады, грамадскімі арганізацыямі, дапамагаць кожнаму, хто мае ў гэтым патрэбу.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.