Учащиеся военно-патриотической группы СШ №3 поздравили посетителей ОДПИ ТЦСОН с 23 февраля

Общество

Паказалі клас

23 лютага ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН сустракалі гасцей: павіншаваць яго наведвальнікаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прыехалі навучэнцы ваенна-патрыятычнай групы СШ №4 і ваеннаслужачыя пагранкамендатуры «Паставы».

Пра школьнікаў, якія спасцігаюць азы ваеннай службы, «ПК» пісаў неаднойчы. Дзякуючы іх кіраўніку — падпалкоўніку запасу Сяргею Машкову — адбыліся два выпускі ваенна-патрыятычнага класа. Яго былыя вучні цяпер з’яўляюцца курсантамі Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміі і Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, іншых вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў краіны. Шасцёра выпускнікоў ужо носяць лейтэнанцкія пагоны і служаць ва Узброеных Сілах Беларусі. Пра гэта Сяргей Іванавіч расказаў наведвальнікам аддзялення. А потым прапанаваў паглядзець, што ўмеюць навучэнцы ваенна-патрыятычнай групы, створанай 1 верасня мінулага года. Яна аб’ядноўвае 33 школьнікаў з 7-га па 10-ы клас.

Учащиеся военно-патриотической группы СШ №3 поздравили посетителей ОДПИ ТЦСОН с 23 февраля

Адзін з галоўных элементаў баявой падрыхтоўкі вайскоўцаў — разборка і зборка аўтамата Калашнікава. Іх школьнікі асвоілі бліскуча, нягледзячы на тое, што займаюцца вайсковай справай няпоўныя 5 месяцаў. Спачатку свае навыкі прадэманстравалі юнакі, затым дзяўчаты. Заданне яны выконвалі сінхронна парамі. Пасля гэтага Сяргей Машкоў ускладніў яго: разабраць і сабраць аўтамат трэба было з завязанымі вачыма. І зноў выхаванцы групы справіліся выдатна, заслужыўшы бурныя апладысменты гледачоў. Папрактыкавацца ў разборцы і зборцы зброі прапанавалі таксама прысутным. І тыя ахвотна скарысталіся такой магчымасцю.

У вучэбную праграму ваенна-патрыятычнай групы разам з баявой уваходзіць таксама страявая падрыхтоўка, якой надаецца не меншая ўвага. Дэманстрацыя страявых прыёмаў са зброяй і без яе была такой жа відовішчнай, як і першая частка выступлення. Зладжанасць і адточанасць дзеянняў школьнікаў вельмі спадабаліся наведвальнікам аддзялення. Па іх просьбе выступленне паўтарылі на біс.

У канцы сустрэчы госці павіншавалі прысутных са святам, пажадалі ім моцнага здароўя, шчасця, удачы і ўсяго самага добрага. А потым доўга фатаграфаваліся ўсе разам і паасобку са зброяй.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.