У палёце над сеткай
Дзе, як не на спаборніцтвах, маладым спартсменам спрабаваць свае сілы і набірацца вопыту для будучых перамог? Такую магчымасць юнакам 2006—2007 гадоў нараджэння і маладзейшым далі арганізатары першынства Віцебскай вобласці па валейболе. С 19 па 22 лютага арэнай для яго правядзення стаў спартыўны зал ФАКа па вуліцы Савецкай у Паставах.
Удзел у першынстве прымалі 8 каманд з Бешанковічаў, Верхнядзвінска, Віцебска, Глыбокага, Наваполацка, Оршы, Пастаў і Шуміліна. Кожная змагалася за перамогу спачатку ў сваёй падгрупе. У выніку трох згуляных матчаў лідарамі ў групе «А» сталі валейбалісты з Шуміліна, а ў групе «Б» — з Глыбокага. Вынік першынства падвялі фінальныя гульні, якія і вызначылі прызёраў.
З лікам 3:0 глыбачане перамаглі шумілінцаў і сталі пераможцамі спаборніцтва. На 3-м месцы каманда валейбалістаў з Віцебска, якая з лікам 3:2 перамагла сапернікаў з Оршы. Пастаўчане хоць і гулялі з поўнай аддачай, занялі 8-е месца.
Вераніка Філановіч