Новые правила использования семейного капитала обсудили в Поставском ТЦСОН

Общество

Сям’я ў фокусе ўвагі

Сацыяльная палітыка Рэспублікі Беларусь па падтрымцы мацярынства і дзяцінства, змяненні ў заканадаўстве па пытанні назначэння і датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу, парадак аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі — гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі, якая адбылася ў ТЦСАН. Яе тэма — «Партнёрства дзяржавы і сям’і ў інтарэсах будучых пакаленняў».

На мерапрыемства прыйшлі мнагадзетныя мамы, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч, дырэктар ТЦСАН Марыя Ракоўская.

Новые правила использования семейного капитала обсудили в Поставском ТЦСОН
Эксперты дыялогавай пляцоўкі Аксана Юрэвіч, Марыя Ракоўская, Пётр Курто і Наталля Седзюкевіч

— З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго асобы, — гаварыў Пётр Курто. — Праводзімая ў Беларусі сацыяльная палітыка садзейнічае таму, каб жанчыны маглі рэалізаваць сваё прызначэнне — нарадзіць і выха­ваць здаровых і шчаслівых дзяцей. Пытанні сям’і, яе ўстойлівасці і развіцця ніколі не страчвалі сваёй актуальнасці. Яны знахо­дзяцца ў фокусе ўвагі дзяржавы, кантралююцца і ўдасканальваюцца. Падтрымка мнагадзетных сем’яў у нашай дзяржаве з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Гэта прынцыповая пазіцыя захаваецца і ў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Новые правила использования семейного капитала обсудили в Поставском ТЦСОН
Пытанні сацыяльнай падтрымкі сем’яў абмяркоўваюць удзельнікі дыялогавай пляцоўкі

Пётр Курто спыніўся на змяненнях і дапаўненнях, унесеных у Асноўны Закон краіны, зрабіўшы акцэнт на тых, якія датычаць сям’і, падтрымкі моладзі.

Спецыяліст ТЦСАН Валерыя Крукава з дапамогай слайдаў расказала пра віды дзяржаўнай дапамогі сем’ям з дзецьмі. А іх шмат:

  • па цяжарнасці і родах,
  • у сувязі з нараджэннем дзіцяці,
  • штомесячная дапамога на дзяцей да 3 гадоў,
  • фінансавая падтрымка на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля,
  • бясплатнае харчаванне для дзяцей першых двух гадоў жыцця,
  • бяспатныя лякарствы для дзяцей да трох гадоў,
  • гарантыі ў сферы адукацыі, медыцыны,
  • сацыяльнае абслугоўванне,
  • сямейны капітал.

Новые правила использования семейного капитала обсудили в Поставском ТЦСОН

Пра навацыі ў выкарыстанні сямейнага капіталу гаварыла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аксана Юрэвіч. А спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Ганна Зелянкевіч расказала пра ўмовы аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Наталля Седзюкевіч звярнула ўвагу на тое, што дзяржава дае сем’ям шматлікія гарантыі, дапамагае ім, але адказнасць ­бацькоў за выхаванне дзяцей не заўсёды на належным узроўні. Таму яна лічыць правільным, што ў праекце Канстытуцыі прапісана, каб бацькі адказвалі за сваіх дзяцей, прывівалі ім павагу да законаў, гісторыі краіны, традыцый і нацыянальнай культуры, прывучалі да грамадска карыснай працы.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмяняліся меркаваннямі па праблемах, з якімі сутыкаюцца мнагадзетныя сем’і, атрымалі кампетэнтныя адказы на ўсе пытанні.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.