Юринёнок Алена Дмитриевна назначена директором Поставского льнозавода

Сельское хозяйство

Юрынёнак Алёна Дзмітрыеўна — дырэктар Пастаўскага льнозавода

Нарадзілася 18 сакавіка 1974 года ў вёсцы Вілейты Пастаўскага раёна. Вучылася ў Ярэўскай базавай школе і СШ №2. У Лужаснянскім дзяржаўным аграрным каледжы артымала спецыяльнасць «Аграномія». Закончыла Гродзенскі аграрны ўніверсітэт.

З 2003 года працавала ў сельгаскааператыве «Ярэва» вагаўшчыком, галоўным аграномам. З 2006-га з’яўлялася начальнікам Пастаўскага аграхімаддзела Віцебскай абласной праектна-вышукальнай станцыі хімізацыі сельскай гаспадаркі. З 2012-га — намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пастаўскага райвыканкама. З 2017 года — антыкрызісны кіраўнік ААТ «Парыж-агра» нашага раёна і ААТ «Новая Гвардыя» — Браслаўскага. Затым два гады працавала на Віцебскім мясакамбінаце: начальнікам упраўлення, намеснікам дырэктара.

Юринёнок Алена Дмитриевна назначена директором Поставского льнозавода

З 14 лютага бягучага года распараджэннем Віцебскага аблвыканкама па ўзгадненні з райвыканкамам назначана на пасаду дырэктара Пастаўскага льнозавода.

— Мая працоўная дзейнасць прама ці ўскосна звязана з сельскай гаспадаркай. Практычны вопыт немалы. Добра ведаю ўсе праблемы гэтай галіны. Пастаўскі льнозавод знаходзіцца ў складаным фінансава-эканамічным становішчы, працуе ва ўмовах вялікай закрэдытаванасці і вострага дэфіцыту абаротных сродкаў.

Асноўная прычына неэфектыўнай работы — мадэрнізацыя, якая зацягнулася надоўга. Таму першачарговая задача — завяршэнне гэтага працэсу і вывад новага абсталявання на праектную магутнасць. Вялікі аб’ём работ трэба выканаць па падрыхтоўцы насеннага матэрыялу, тэхнікі і агрэгатаў да веснавых палявых работ. Лічу, што з усім магчыма справіцца, калі кожны работнік прадпрыемства на сваім месцы будзе старацца ўносіць найбольшы ўклад у агульную справу. Разлічваю на ра­зуменне і спадзяюся на зрухі наперад.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.