В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

История

Боль і смутак без тэрміну даўнасці

Ускверы па вуліцы Гагарына ў райцэнтры 15 лютага прайшоў традыцыйны мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Пакланіцца загінулым і падзякаваць за гераізм жывым прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада, ветэраны працы, моладзь, проста нераўнадушныя пастаўчане. Намнога менш было сярод удзельнікаў мітынгу былых «афганцаў»: некаторыя не змаглі прысутнічаць па стане здароўя, а некаторыя за апошні год назаўсёды адышлі з гэтага свету.

В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

Звяртаючыся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ваенны камісар раёна Мікалай Кулік адзначыў, што менавіта сёння, калі патрыятычнае выхаванне моладзі становіцца адным з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнай палітыкі, бясцэнны вопыт і вытрымка ўдзельнікаў афганскай вайны актуальныя і садзейнічаюць фарміраванню ў падрастаючага пакалення грамадзянскай адказнасці за лёс сваёй краіны.

— Войны не праходзяць бясследна, яны пакідаюць глыбокія шрамы ў гісторыі народаў і лёсах людзей, — гаварыў старшыня раённай арга­нізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерый Лушчык. — Гэта боль і смутак без тэрміну даўнасці. Памяць пра вогненныя дарогі Афганістана па-ранейшаму ў сэрцах тых, хто імі прайшоў. Сёння мы аддаём даніну глыбокай павагі землякам, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у гэтай паўднёвай краіне і з годнасцю выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

Больше фото в группах «Новости в Поставах. ПК» в Одноклассниках и ВКонтакте

В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

На мітынгу традыцыйна ўшанавалі загінулых у лакальных войнах жыхароў раёна — як сімвал нязгаснай памяці пра іх подзвіг старшакласнікі запалілі лампадкі. Пад гукі метранома прысутныя застылі ў хвіліне маўчання. Затым да помніка воінам-інтэрнацыяналістам усклалі кветкі і вянкі.

33 гады назад апошнія бронетранспарцёры пераправіліся па мосце Дружбы праз Амудар’ю. Скончылася афганская вайна. Для тых, хто вярнуўся жывым, кожнае 15 лютага — гэта час смутку, болю, успамінаў пра жудасныя падзеі, страчаных баявых таварышаў. Больш за 700 беларусаў з афганскай вайны дадому не вярнуліся. Сярод іх чацвёра жыхароў Пастаўшчыны. У памятны для воінаў-інтэрнацыяналістаў дзень прадстаўнікі райваенкамата, воінскіх падраздзяленняў, ветэраны наведалі магілы Аляксандра Урбеля ў Турлах, Радзівона Мішуты ў Кураполлі, Сяргея Галяка ў Груздаве, Міхаіла Лапко ў Ласіцы. Усклалі вянкі, ушанавалі памяць, сустрэліся з іх роднымі.

В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

Для ветэранаў афганскай вайны 15 лютага — дзень павагі і пашаны, для маладога пакалення — урок мужнасці. Моладзь павінна выхоўвацца на прыкладзе гэтых воінаў, абапірацца на іх баявы вопыт, вучыцца патрыятызму. 2022-і аб’яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці. Воіны, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак удалечыні ад Радзімы, вельмі цэняць мірнае неба над Беларуссю. Яны імкнуцца перадаць маладым эстафету памяці пра подзвіг дзядоў і баць­коў, пераконваць сучаснікаў у тым, што самае дарагое на зямлі — гэта мір.

В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

Больше фото в группах «Новости в Поставах. ПК» в Одноклассниках и ВКонтакте

В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

В Поставах почтили память погибших воинов-афганцев

Больше фото в группах «Новости в Поставах. ПК» в Одноклассниках и ВКонтакте

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.