27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

Главное История

«Ведай, адкуль ты прыйшоў і куды ідзеш…»

Штогод 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Дата невыпадковая. Менавіта ў гэты дзень у 1945-м савецкія салдаты вызвалілі найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці Аўшвіц-Біркенау (Асвенцым). У ім загінулі мільёны людзей розных нацыянальнасцей, але ў асноўным — яўрэі.

У гісторыі Беларусі ёсць шмат трагічных старонак. Адна з іх — Халакост. Ёсць яўрэйская спадчына і на пастаўскай зямлі. Гэта даваенныя могілкі, дамы, сінагога і школа. Не засталося толькі саміх яўрэяў. Усе яны сталі ахвярамі нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і спачываюць у брацкіх магілах у Паставах, Дунілавічах, Лынтупах.

Да вайны гэтыя мястэчкі былі зусім іншымі. Напрыклад, у Паставах у пачатку ХХ стагоддзя дзейнічалі 3 сінагогі, дабрачынныя таварыствы «Гахносас Орхім» і «Лінас га-Цэдэк», прыватнае яўрэйскае вучылішча, хедэры (пачатковыя школы), працавала яўрэйскае пазыка-ашчаднае таварыства. Належалі ім і 34 магазіны, адзіны ў горадзе склад аптэчных тавараў. Гэты народ жыў разам з нашымі продкамі, працаваў на беларускай зямлі і любіў яе, бо яна была для яго роднай. Як і ўсе, яўрэі марылі пра спакойнае жыццё, цанілі свае сем’і і спадзяваліся на лепшую будучыню для сваіх дзяцей. Але лёс распарадзіўся інакш. Іх жыцці і мары згарэлі ў полымі вайны. Пазней трагедыю яўрэйскага народа назавуць грэчаскім словам «халакост», што азначае «усеспаленне, ахвярапрынашэнне з дапамогай агню».

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

Прайшлі свой пакутны трагічны шлях і яўрэі Пастаўшчыны. Засталіся жывымі адзінкі. Іх успаміны можна знайсці на старонках кнігі «Ізкор» (у іудзеяў «Ізкор» — памінальная малітва за ўсіх памерлых). Яны свед­чаць, што ў першыя дні вайны ў Паставах нацысты расстралялі некалькі яўрэяў. Гершон, сын плотніка, стаяў каля свайго дома і глядзеў, як праходзяць нямецкія салдаты. Без усялякай прычыны нямецкі афіцэр загадаў схапіць хлопца, каб потым яго расстраляць. Гэту карціну праз акно назіраў бацька юнака, які выбег з хаты і прасіў у немца, каб той адпусціў сына. Афіцэр загадаў схапіць і бацьку, а таксама траіх дзяцей, якія былі побач. Усіх расстралялі каля агароджы гарадскіх хрысціянскіх могілак.

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

Пазней у райцэнтры па вуліцы Браслаўскай (зараз — Ленінская) было створана гета. Яго абгара­дзілі трохметровым плотам з дошак, а зверху нацягнулі калючы дрот. За 6 гадзін яўрэі павінны былі перасяліцца са свайго жылля ў дамы, пакінутыя беларусамі і мясцовымі татарамі. Так, у дом бацькоў пастаўчанкі Марыі Ціско (Мейшутовіч) перасялілася сям’я пекара Аарона Ліўшына. Яго дом па вуліцы Ленінскай захаваўся да нашага часу. Зараз у ім размяшчаецца магазін «Оптыка». З сабой можна было ўзяць толькі самыя неабходныя рэчы. Жылі разам па некалькі сем’яў, галадалі. Немцы і паліцалі здзекаваліся з іх, прымушалі цяжка працаваць. Людзям загадалі насіць на вопратцы жоўтыя латы, забаранілі хадзіць па тратуарах. Але больш за ўсё прыгнятала невядомасць. Калі выходзілі на працу за межы гета, развітваліся з усімі роднымі, бо не ведалі, ці давядзецца ўбачыцца. Кожны дзень прыносіў новыя ахвяры. Нацысты доўга не шукалі прычыну, каб знішчыць яўрэя. Некаторых проста забівалі за тое, што спрабавалі пранесці ў гета бульбіну ці кавалак хлеба.

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле
Да вайны ў гэтым доме жыла яўрэйская сям’я Таўбус

 

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле
Калісьці дом па вул. Ленінскай належаў пекару Аарону Ліўшыну і яго родным

У гета па загадзе немцаў быў створаны юдэнрат — адміністрацыйны орган яўрэйскага самакіравання. У яго ўвайшлі дантыст Рубінштэйн, Міхаэль Таўбус (Тойбэс), Шымон Лубоцкі, Песах і Шыа Шубіц. Міхаэль Таўбус трапіў у гета разам з жонкай Дворай і дачушкамі Сарай і Рыўкай. Яго сястра Блюма перад вайной выйшла замуж за Гершона Куперштоха і выехала ў Палесціну. Сям’я Міхаэля загінула. А нашчадкі Блюмы жывуць у Ізраілі. Некалькі гадоў назад яны наведалі Паставы, дзе захаваўся дом іх прадзедаў. Цяпер у ім размешчаны магазін «Грош» па вул. 17 Верасня. А да вайны сям’я Таўбус валодала піваварняй (яе будынак захаваўся на заднім двары). У падвальчыку дома з выхадам на вуліцу была невялікая піўная, куды заходзілі пасядзець за куфалем піва пастаўчане і жыхары навакольных вёсак. 21 лістапада (па іншых звестках, 25 снежня) 1942 года пастаўскія яўрэі былі забітыя нацыстамі.

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

Цытата з кнігі «Ізкор»: «…У гета яшчэ заставалася ў жывых каля 1 500 чалавек. У 3 гадзіны ночы яўрэі пачулі галасы. Паліцаі загадалі тэрмінова пакінуць гета. Разбудзілі дзяцей. Усе вельмі спалохаліся, бо адразу зразумелі, што гэта азначае. Было загадана пастроіцца ў шэрагі па 4 чалавекі. На гэты раз старыя і моладзь, мужчыны, жанчыны і дзеці. Немцы загадалі ісці да чыгуначнага пераезда. Было зразумела, што вядуць забіваць. Некалькі чалавек, карыстаючыся цемнатой, пабеглі ў розныя бакі. Немцы стралялі ім услед. Астатніх прыгналі да вялізнай ямы…» Яна і стала брацкай магілай для іх.

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

Народы, пазбаўленыя гістарычнай памяці, не могуць стварыць моцную незалежную дзяржаву. Звычайна яны знікаюць, раствараюцца ў больш моцных суседзях. І нават гісторыкі з цяжкасцю знаходзяць звесткі пра іх. Толькі нацыі з моцнай гістарычнай памяццю здольныя захаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, дзяржаву, упэўнена глядзець у будучыню. Дзякуючы калектыўнай памяці народа пасля тысячагадовых блуканняў яўрэі адрадзілі сваю дзяржаву і вярнулі з нябыту іўрыт – сваю старажытную мову.

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

Фаіна Васільеўна Пронька 1932 года нараджэння ўспамінала: «Мне было ўсяго дзесяць гадоў, але тое, што я ўбачыла восеньскім днём 1942 года, назаўсёды засталося ў маёй памяці. Мы з бацькам на кані ехалі ў Паставы. Каля горада нас спынілі паліцаі. Стаяла ачапленне з немцаў і паліцаяў. Гналі яўрэяў. Яма за чыгуначным пераездам ужо была выкапана. Навокал стаяў жахлівы плач, стогн, крык. Відовішча было страшным. Людзей падганялі да ямы і забівалі. Сама была сведкай, як маленькае дзіця закалолі штыком. Не дай Бог такое ўбачыць нікому». Дакладна вядома, што з гэтай ямы ўдалося выбрацца параненай дзяўчынцы Славе Цымер. Сваім целам у момант расстрэлу яе закрыла маці. Калі дзяўчынка апрытомнела, болю не адчувала. У шоку не адразу зразумела, што параненая. Паўсюль стагналі акрываўленыя яшчэ жывыя людзі. Слава з цяжкасцю вылезла з ямы і пайшла ў кірунку хутара Лыпушына (цяпер Шаркаўшчынскі раён), дзе ў сям’і Пятра Бялевіча хавалася яе старэйшая сястра. Акрамя Славы Цымер, усе дзеці пастаўскага гета загінулі. Частка тых, хто выжыў з дарослых, трапіла ў партызанскія атрады. Некаторыя з іх пасля вайны аказаліся за мяжой, пераважна ў Ізраілі. Яны беражліва захоўваюць памяць пра сваіх продкаў, наведваюць іх родныя мясціны.

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Еврейское наследие на поставской земле

У той жа дзень, 21 лістапада, нацысты забілі і насельнікаў гета ў Дунілавічах. Загінулі не толькі людзі, але і непаўторная самабытнасць народа з яго малітвамі, традыцыямі, святамі, водарам смачных булачак, пранізлівымі гукамі рытуальнага шафара. У канцы снежня 1942 года былі забітыя і лынтупскія яўрэі. Да вайны жылі яўрэі і ў Камаях. Дакладна невядома, дзе яны знаходзіліся ў час вайны: у пастаўскім гета альбо ў Кабыльніку. Аднак відавочна, што ўсе яны загінулі, бо пасля Перамогі ніхто з іх не вярнуўся ў роднае мястэчка. Пра тое, што яны тут жылі, напамінаюць толькі даваенныя могілкі, адноўленыя камайцамі пад кіраўніцтвам ксяндза Яцэка Хутмана.

На камені, што размешчаны ля падножжа меноры ў Камаях, напісаны словы з талмуда «Ведай, адкуль ты прыйшоў і куды ідзеш…» А мне хочацца дадаць: «Чалавек, прапусці праз сваё сэрца чужы боль, як свой, і свет стане лепшым».

Тамара Храпавіцкая, настаўніца гісторыі СШ №4
Фота аўтара і Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.