В ОАО «Новоселки-Лучай» не только выращивают хороший урожай зерновых, но и производят из них муку

Важное Сельское хозяйство

Уласнага памолу

У ААТ «Навасёлкі-Лучай» не толькі вырошчваюць добры ўраджай зерневых, але і вырабляюць з іх муку.

Кожная гаспадыня, якая пячэ бліны, піражкі, булачкі, аддае перавагу апрабаванаму сорту мукі. Дзесьці ў 90-я я любіла тую, што рабілі ў Навасёлках. Пазней яе вытворчасць спынілі. А ў верасні сёлетняга года навасёлкаўская мука зноў з’явілася на прылаўках фірменных магазінаў гаспадаркі «Натуральныя прадукты».

— Каб атрымаць муку вышэйшага сорту, патрэбна пшаніца, якая адпавядае нормам па вільготнасці, утрыманні розных прымесей, колькасці і якасці клейкавіны, — расказваў аператар мукамольнага цэха Леанід Сініца. — Такой у гаспадарцы намалацілі нямала. У цэху ўстаноўлена сучаснае абсталяванне. Наша прадукцыя прайшла стандартызацыю ў адной з абласных лабараторый і атрымала сертыфікат на права выпуску.

В ОАО "Новоселки-Лучай" не только выращивают хороший урожай зерновых, но и производят из них муку
Аператары Леанід Сініца і Іван Сучко

Працэс размолу зерня доўгі. Спачатку яно ачышчаецца, увільгатняецца да патрэбнай кандыцыі і толькі потым здрабняецца вальцамі. Праз іх адно зярнятка можа прайсці некалькі разоў, пакуль з яго атрымаецца мука. Затым змолатая мука прапускаецца праз сіты. Аператары Леанід Сініца і Іван Сучко за змену перапрацоўваюць да паўтары тоны пшаніцы. У выніку атрымліваюць муку трох сартоў: вышэйшага, першага, другога — і вотруб’е. Гатовы прадукт фасуюць. Вотруб’е адпраўляюць на корм жывёле.

В ОАО "Новоселки-Лучай" не только выращивают хороший урожай зерновых, но и производят из них муку

Навасёлкаўская мука рэалізуецца ў фірменных магазінах гаспадаркі «Натуральныя прадукты».

— Муку ўласнага памолу не толькі прадаём, але і выкарыстоўваем для вырабу пельменяў у мясцовым перапрацоўчым цэху, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Славамір Шапель. — Карыстаецца яна попытам і ў пакупнікоў нашых магазінаў. Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці па тры кілаграмы гэтага прадукту ўклалі ў падарункі работнікам сельгаспрадпрыемства. Ёсць дамоўленасць на рэалізацыю мукі не толькі ў сваіх, фірменных, магазінах, але і ў іншых.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.