Натуральная и качественная — так оценивают продукцию Поставского молочного завода потребители

Важное Общество

Натуральная, якасная — так ацэньваюць прадукцыю Пастаўскага малочнага завода яе спажыўцы.

Каб малако, смятана, масла, кефір, ражанка, вяршкі, сыры адпавядалі стандартам, работнікі прадпрыемства прыкладваюць нямала намаганняў. Маніторынг якасці прадукцыі — працэс пастаянны.

— Пярвічная праверка малака пачынаецца яшчэ на фермах, — расказвала інжынер-хімік малочнага завода Вольга Нараб. — Там лабаранты бяруць пробы на кіслотнасць, шчыльнасць, сортнасць. Правяраюць малако на наяўнасць саматычных клетак і антыбіётыкаў. Калi яны выяўляюцца, то работнікі нашай лабараторыі кантролю сыравіны не прымуць такое малако.

Натуральная и качественная — так оценивают продукцию Поставского молочного завода потребители
Святлана Цімашэнка — майстар змены, яе муж Васілій — слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі

Пасля праверкі малако ў залежнасці ад сорту дзеліцца і зліваецца ў танкі (спецыяльныя рэзервуары), праходзіць праз ачышчальнік, пастэрызуецца ў апаратным цэху. І пасля гэтага зноў праводзіцца мікрабіялагічны аналіз. Згодна з заяўкай на выраб гатовай прадукцыі, малако адпраўляецца ў розныя цэхі (у залежнасці ад віду прадукцыі). Лабаранты кантралююць прадукт на ўсіх этапах вытворчага працэсу — ад прыёмкi сыравiны да адгрузкі гатовай прадукцыi.

Натуральная и качественная — так оценивают продукцию Поставского молочного завода потребители
Інжынер-хімік Вольга Нараб

Трапіць на завод можна толькі ў адпаведнай экіпіроўцы: спецыяльным халаце, шапачцы, бахілах. Санітарна-прапускны пункт аснашчаны турнікетам, які не прапусціць, пакуль не будуць належным чынам апрацаваныя рукі. У цэхах стэрыльна. Вялікая ўвага надаецца дэзынфекцыі абсталявання. Яна праводзіцца бясшкоднымі для здароўя чалавека сродкамі. Большасць працэ­саў аўтаматызаваныя.

Натуральная и качественная — так оценивают продукцию Поставского молочного завода потребители

— Сёння пакупнікі аддаюць перавагу натуральным прадуктам высокай якасці, — гаварыла галоўны тэхнолаг Пастаўскага малочнага завода Святлана Германовіч. — Прадукцыя нашага завода поўнасцю адпавядае стандартам. Яна выпускаецца ў зручнай упакоўцы. На прадпрыемстве распрацаваны і дзейнічаюць усе неабходныя сістэмы менедж­менту якасці і бяспекі прадукцыі. Маем адпаведныя сертыфікаты, якія дазваляюць асвойваць новыя рынкі збыту.

Натуральная и качественная — так оценивают продукцию Поставского молочного завода потребители

Больш за 60% прадукцыі пад гандлёвай маркай «Паставы-гарадок» адпраўляецца на экспарт у Расійскую Федэрацыю, Казахстан, Узбекістан. Хутка разбіраецца з прылаўкаў магазінаў нашага раёна, вобласці і гандлёвых сетак «Карона», «Еўраопт», «Суседзі» і іншых. Кожны год многія віды прадукцыі завадчане прадстаўляюць на розных выставах, конкурсах і заваёўваюць дыпломы. Залогам паспяховай работы завода з’яўляецца зла­джаная работа ўсіх яго падраз­дзяленняў. Кожны спецыяліст на сваім рабочым месцы ўносіць асабісты ўклад у агульную справу і садзейнічае эфектыўнай рабоце прадпрыемства.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.