70 кустов, 37 сортов: радуют глаз хризантемы в саду Ольги Бугай из Новосёлок

Общество

Яшчэ квітнеюць хрызантэмы…

Едзем па Навасёлках-1. У адрозненне ад многіх іншых, вёска жывая, перспектыўная. Але нават яна патанае ў восеньскай самоце. Шэрае неба цісне на зямлю і, здаецца, вось-вось расплачацца халодным даждом. Апусцелі сады і агароды, адцвілі краскі. Ні аднаго зялёнага лісточка на дрэвах.

І раптам па вуліцы Школьнай вачам адкрываецца неймавернае хараство — плантацыя шарападобных хрызантэм ля двухпавярховага дома. Колькі ж іх тут — жоўтых, белых, бардовых, крэмавых, чырвоных, ружовых і іншых колераў!

70 кустов, 37 сортов: радуют глаз хризантемы в саду Ольги Бугай из Новосёлок

Каля 70 кустоў, а сартоў 37, — расказвала гаспадыня Вольга Бугай, калі я пазнаёмілася з ёй. — Найперш хрызантэмы паланілі мяне ў сацыяльных сетках. Асабліва ўразіла старонка адной жанчыны з Казахстана. Але ж ён так далёка! Ды і клімат там зусім іншы. Пазней зноў жа праз сацсеткі пазнаёмілася з кветкаводам з Брэста, заказала ў яе 6 кусцікаў і высадзіла на газоне. Калі зацвілі — упадабала. Год за годам стала заказваць усё больш. Хочацца развесці мноства сартоў. Некаторыя не дужа і адрозніваюцца адзін ад другога, але ж у іх розная форма кветачак, мноства адценняў пялёсткаў. І ў кожнага сорту — сваё хараство.

70 кустов, 37 сортов: радуют глаз хризантемы в саду Ольги Бугай из Новосёлок

Сёлетняе надвор’е кветкаводам не спрыяла. Вось і Оліны хрызантэмы зацвілі намнога пазней, чым у папярэднія гады. А на днях крыху падмарозіла, і ў хрызантэм ужо не тая раскоша, як некалькі тыдняў назад. Але гэтыя здымкі я зрабіла 10 лістапада. Хіба не ўражваюць? Тым не менш гаспадыня збіраецца ў найбліжэйшы час абрэзаць кветкі, выкапаць кусты і змясціць іх на зімовае захоўванне ў склеп. З той мэтай, каб вясной выса­дзіць зноў і, безумоўна, падзяліцца з іншымі. Ахвотных набыць іх шмат.

70 кустов, 37 сортов: радуют глаз хризантемы в саду Ольги Бугай из Новосёлок

У пачатку бягучага года наша газета пісала пра Вольгу Бугай як пра адмысловага кулінара, які выпякае не проста смачныя тарты, а сапраўдныя творы мастацтва. І вось даведаліся пра яшчэ адно захапленне. «Хрызантэмы — мае самыя любімыя кветкі, — прызналася жанчына. — Таму з задавальненнем і займаюся іх вырошчваннем».

А кожны, каму даводзіцца ўба­чыць кветкавую прыга­жосць, не можа не захапіцца ёй. Дарэчы, уражвае і ўся тэрыторыя перад домам — прасторная засеяная газоннай травой, з выса­джанымі туямі і лавандай. І ніякай агароджы: навошта хаваць хараство?

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.