Мастер-кондитер Елена Пузан 29 лет работает в Поставском филиале Витебского облпотребобщества

Общество

«Салодкая» прафесія

Майстар-кандытар Алена Пузан 29 гадоў працуе ў Пастаўскім філіяле Віцебскага аблспажыўтаварыства. І ніколі не пагадзіцца з тымі сацыёлагамі, якія раяць мяняць работу кожныя 5-7 гадоў, бо прафесія, якую выбрала, стала яе прызваннем на ўсё жыццё, а майстэрства год за годам расце. Ніякага прафесійнага выгарання няма.

Цяжка знайсці чалавека, які не любіць саладосці. Тым больш ні адно свята нельга ўявіць без торта або іншай выпечкі. Іх прыгатаваннем і займаецца Алена Данатаўна: засяроджана рыхтуе інгрэдыенды, замешвае цеста, выпякае тарты, чызкейкі, пірожныя, пернікі, бісквіты і інш., узбівае вяршкі, гатуе начынкі, дэсерты, жэле. Праца кандытара — не проста вытворчы, а мастацкі працэс, паколькі пакупнікі ўспрымаюць прадукт найперш візуальна, і толькі потым ацэньваюць яго смак. Таму, афармляючы вырабы, Алена Пузан праяўляе шмат творчасці. А толькі тартоў у цэху выпякаюць да 15 найменняў. Неаднаразова яна ўдзельнічала ў прафесійных конкурсах кандытараў вобласці і рэспублікі і заваёўвала медалі.

Мастер-кондитер Елена Пузан 29 лет работает в Поставском филиале Витебского облпотребобщества
Алена Пузан на сваім рабочым месцы

Добра ідуць справы і ў цэлым у кандытарскім цэху. Штомесяц мы выпякаем 4 тоны кандытарскіх вырабаў і 12 — здоба-булачных, — расказвала вядучы тэхнолаг Алена Штура. — Прадукцыя карыстаецца попытам. Мы пастаянна ўдзельнічаем у розных выстаўках. Вось і на мінулым тыдні прадстаўлялі сваю прадукцыю на выстаўцы, якая ладзілася для ўдзельнікаў рэспубліканскага сходу кааператараў. Над яе вырабам працавала і яшчэ адна наша майстар-кандытар Святлана Карандашова. Пашыраем асартымент, пачалі выпускаць новы набор піражкоў «Забава». Калі за справу бяруцца такія прафесіяналы, як Алена Пузан і Святлана Карандашова, усё атрымліваецца.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.