ЛуАЗу автомобилиста-любителя Алексея Ерохина — 32 года, а выглядит как новый

Общество

Дзецішча Ярохіна

Купіў развалюху, — прызнаецца гаспадар Аляксей Ярохін. — Ездзіў па яе ажно ў Міёрскі раён. Прывабіла высокая праходнасць. Вырашыў: рукі маю і давяду да толку.

На гэта новаму ўласніку аўтамабіля спатрэбіліся ажно тры гады. Купіў у 2016 годзе, аднак ездзіць на ім змог толькі ў 2019-м. Паставіў новы матор, які працуе не на бензіне, а на дызельным паліве, памяняў брызентавы верх на металічны, адрэстаўраваў усё тое, што не задавальняла. Але, каб зарэгістраваць у ДАІ пераабсталяваную машыну, спатрэбілася спачатку прадставіць яе на даследаванне спецыялістам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яны выдалі станоўчае заключэнне.

ЛуАЗу автомобилиста-любителя Алексея Ерохина — 32 года, а выглядит как новый
Гэтаму ЛуАЗу 32 гады, а выглядае як новы

Такія машыны па­вышанай праходнасці асабліва цікавяць паляўнічых і рыбаловаў. Аляксей не з іх ліку. Зрэшты, паляванне ён любіць, але так званае ціхае. Як толькі наступае грыбны сезон, адпраўляецца ў лес. «Еду туды, дзе самыя разбітыя дарогі і куды не дабяруцца іншыя легкавыя машыны, — расказваў. — Там няма людзей і шмат грыбоў. Аднойчы на рачным бродзе колы цалкам аказаліся пад вадой. Мой сябар запанікаваў: «Утопімся!» Я ж толькі ўсміхаўся, ведаючы, што і не такое пераадольваў на сваім ўсюдыходзе. А вось у Мінску нямала вадзіцеляў сігналілі мне. Некаторыя нават фатаграфавалі машыну на камеру мабільнага тэлефона. Ні за якія грошы не прадаў бы яе. Хоць больш за 60 кіламетраў хуткасць не развівае, затое ў эксплуатацыі простая: ніякай электронікі. Сеў за руль, завёў матор, уключыў масты — і едзь дзе хочаш!»

ЛуАЗу автомобилиста-любителя Алексея Ерохина — 32 года, а выглядит как новый

Застаецца дадаць, што ўжо 20 гадоў Аляксей Ярохін працуе меднікам ва ўчастку г. Паставы філіяла «АТП №16 г. Глыбокае». Такім чынам заўтрашняе свята для яго — і як прафесіянала, і як аўтамабіліста-аматара.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.