Держит марку «Край озер, костелов, парков». Что притягивает туристов на Поставщине?

Главное Общество

Трымае марку«Край азёр, касцёлаў, паркаў»

Што прыцягальнае ў абліччы Пастаўшчыны? Найперш блакітныя «вочы» — тут ажно 115 азёр. Яшчэ — зялёнае ўбранства ў выглядзе дзікага, некранутага лесу і дагледжаных паркаў. Славіцца яна і глыбокімі духоўнымі каранямі — большасць храмаў у нашым краі маюць шматгадовую гісторыю, а таксама непаўторны знешні выгляд і самабытную «душу».

Усё гэта 15 гадоў назад узяў пад увагу дырэктар пастаўскага Цэнтра турысцкіх паслуг Ягор Шушкевіч і яго калегі, якія разам распрацавалі маршрут пад назвай «Край азёр, касцёлаў, паркаў». У раёне сёння яго можна смела назваць самым вядомым і «раскручаным». Ці карыстаецца ён папулярнасцю зараз? Якія перспектывы развіцця мае рэлігійны турызм? На гэтыя і іншыя пытанні «ПК» адказаў Ягор Шушкевіч, які сёння развівае сваю справу ў Наваполацку, але ў рабоце ніколі не забывае пра Пастаўшчыну.

Держит марку "Край озер, костелов, парков". Что притягивает туристов на Поставщине?

Держит марку "Край озер, костелов, парков". Что притягивает туристов на Поставщине?— Ягор Часлававіч, што натхніла вас на стварэнне гэтага маршруту?

— Я заўжды быў перакананы, што рэгіёны маюць не меншы турыстычны патэнцыял, чым вялікія гарады. Аднак 15-20 гадоў назад не было прынята масава наведвацца з экскурсіямі ў глыбінку. Усе ездзілі глядзець замкі ў Мір і Нясвіж і не здагадваліся, колькі ўсяго ўнікальнага ёсць у Беларусі, акрамя іх.

Таксама было разуменне таго, што ў вялікіх гарадах людзі стомленыя цывілізацыяй і не супраць адпачыць ад яе ўдалечыні ад загазаваных вуліц. Усё гэта і падштурхнула да распрацоўкі маршруту. Была праведзена вялікая работа. Мы перачыталі шмат літаратуры, папрацавалі з гістарычнымі дакументамі, многа дзе пабывалі ў раёне, бо хацелі скласці экскурсійную праграму, па-сапраўднаму цікавую турыстам.

Держит марку "Край озер, костелов, парков". Что притягивает туристов на Поставщине?

Держит марку "Край озер, костелов, парков". Что притягивает туристов на Поставщине?— Праз якія мясціны пралягае маршрут?

— Пачынаецца ён на Мядзельшчыне, дзе, як і ў нас, багата прыродных і гісторыка-архітэктурных помнікаў. Ёсць і цікавыя для наведвання храмы — касцёл Божай Маці ў самім Мядзеле і Андрэеўскі касцёл у аграгарадку Нарач. Недалёка адтуль наступная кропка маршруту — касцёл у Камаях. Паўтарацца пра яго ўнікальнасць не буду, скажу толькі, што ў Беларусі такіх храмаў абарончага прызначэння ўсяго толькі тры. Яшчэ адзін прыпынак — у Паставах, дзе ёсць нямала гістарычных славутасцей, затым — знаёмства з касцёлам у Лучаі. Па дарозе мы заўжды заязджалі ў ганчарную сядзібу «Акарына» ў Навасёлках і кафэ «Салаўіны гай». Такім чынам за адзін дзень бачылі шмат цікавых мясцін.

Держит марку "Край озер, костелов, парков". Что притягивает туристов на Поставщине?

Держит марку "Край озер, костелов, парков". Что притягивает туристов на Поставщине?— Ваш Цэнтр турысцкіх паслуг прыпыніў актыўную дзейнасць у Паставах, галоўны офіс «пераехаў» у Наваполацк. Да таго ж сфера турызму — адна з тых, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі. Ці ўдалося ў такіх умовах захаваць цікавасць да маршруту?

— Трэба сказаць, што мінулагодні сезон для мясцовага (як і для сусветнага) турызму быў «мёртвым»: з-за каранавіруса многія пазбягалі паездак і месцаў масавага знаходжання людзей. Сёлета цікавасць да ўнутранага турызму адрадзілася.

Як і раней, у нашым цэнтры мы прапануем экскурсіі на Пастаўшчыну, і гэты кірунак досыць папулярны. Праграму складаем зыходзячы з запытаў турыстаў. Пры гэтым цалкам распрацаваная экскурсія па маршруце «Край азёр, касцёлаў, паркаў» па-ранейшаму ў адкрытым доступе для калег з разнастайных турарганізацый Беларусі. Ніхто не перашкаджае праехаць па гэтых мясцінах і ў індывідуальным парадку, напрыклад з роднымі, сябрамі, якія прыязджаюць у госці з іншых рэгіёнаў і хочуць паглядзець Пастаўшчыну.

Держит марку "Край озер, костелов, парков". Что притягивает туристов на Поставщине?— На маршруце нямала касцёлаў. Ці лічыце вы перспектыўным развіццё рэлігійнага турызму?

— Безумоўна. Па прыклад далёка хадзіць не трэба. 22 жніўня ў Паставы прыязджалі турысты, для якіх мы арганізавалі тур. Яны папрасілі, каб раніцай у іх была магчымасць наведаць службу ў царкве Свяціцеля Мікалая Цудатворца. А хіба мала на Пастаўшчыне іншых аўтэнтычных праваслаўных храмаў са сваёй асаблівай энергетыкай? Яны прыцягваюць вернікаў, і чаму б ім не паказаць нашу духоўную спадчыну?

Пастаўскі край можа пахваліцца і тым, што ў касцёлах захаваліся арганы — сапраўдныя, самабытныя. Таму я лічу, што ў фестываля «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны» абавязкова павінна быць будучыня. Старадаўняя, класічная музыка насамрэч мае шмат прыхільнікаў, і касцёлы — якраз тое месца, дзе яна гучыць асабліва ўзвышана. Такія канцэрты маглі б стаць яшчэ адной візітнай карткай Пастаўшчыны, яе «фішкай», якая прыцягвала б у рэгіён усё новых і новых гасцей. Галоўнае — сур’ёзна падысці да справы арганізацыі.

Держит марку "Край озер, костелов, парков". Что притягивает туристов на Поставщине?

Держит марку "Край озер, костелов, парков". Что притягивает туристов на Поставщине?— Вы шмат гадоў плённа працавалі на карысць турыстычнай сферы Пастаўшчыны. Дзякуючы аднаму толькі Зюзю Паазерскаму з нашым краем пазнаёміліся тысячы беларускіх і замежных турыстаў. Ці ёсць планы, як надалей папулярызаваць наш край?

— Будаваць планы буду, калі скончыцца «гарачы» турыстычны сезон. У любым выпадку прыкладу максімум намаганняў, каб у наступным сезоне на Пастаўшчыну прыехала значна больш гасцей. Упэўнены, гэтаму паспрыяе і праект «Васільковы край», рэалізацыя якога пачалася сёлета.

Будзем супрацоўнічаць з Міністэрствам спорту і турызму, Нацыянальным агенцтвам па турызме Рэспублікі Беларусь. На прыкладзе маршруту «Край азёр, касцёлаў, паркаў» мы з калегамі даказалі сабе, што пры жаданні можна паспяхова ўвасабляць у жыццё смелыя задумы.

Держит марку "Край озер, костелов, парков". Что притягивает туристов на Поставщине?

На Пастаўшчыне ёсць апантаныя сваёй справай людзі, ёсць клуб народнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя», іншыя каларытныя калектывы. Спадзяюся, разам нам удасца аднавіць плынь турыстаў, якая была да пандэміі. Бо вельмі хочацца, каб гэты край, які мне вельмі дарагі, назаўжды застаўся ў сэрцах як мага большай колькасці людзей.

— Дзякуй за размову. Поспехаў у вашай працы!

Гутарыла Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.