Не размінуліся
29 чэрвеня па вуліцы Ленінскай у Паставах адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маршрутнага аўтобуса №2. Аб’язджаючы прыпаркаваныя каля тратуара аўтамабілі, аўтобус выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з веласіпедыстам, які накіроўваўся ў бок плошчы Леніна. Ад удару вадзіцель веласіпеда 1964 года нараджэння атрымаў шматлікія цялесныя пашкоджанні, сярод якіх чэрапна-мазгавая траўма, і быў шпіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Алена Шапавалава