Поставчанка Мария Шаруева декорирует кружки куклами и фигурами из полимерной глины

Главное Общество

Ёсць такое хобі – кубкі выпякаць

Пастаўчанка Марыя Шаруева любіць частаваць гасцей хатняй выпечкай — сама і пірагі пячэ, і торты. Аднак у электрычнай духоўцы маладой гаспадыні часта можна ўбачыць… кубкі, дэкарыраваныя прыгажунямі-лялькамі і іншымі фігурамі. Упрыгажэнні гэтыя зроблены з палімернай гліны, а таму і трэба іх «запякаць» пры высокай тэмпературы.

Поставчанка Мария Шаруева декорирует кружки куклами и фигурами из полимерной глины

Незвычайныя сувеніры дзяўчына паспрабавала рабіць з паўгода назад. І загарэлася новым хобі настолькі, што без яго жыцця ўжо не ўяўляе.

— Да творчасці мяне цягнула з дзяцінства, — расказвала Марыя Шаруева. — Заўжды вельмі любіла маляваць. Гэта захапленне, напэўна, перадалося ў спадчыну ад дзядулі, які выдатна піша карціны алеем. Пэўны час я нават хадзіла ў мастацкую школу, але яе не скончыла, бо не змагла сумяшчаць заняткі з урокамі ў школе. Аднак гэта не перашкаджала мне ў любы момант браць у рукі пэндзлі. А пазней зацікавілі і іншыя творчыя заняткі — фатаграфія, бісерапляценне, цестапластыка… Праўда, надоўга мяне не хапала: хутка новая справа надакучвала. Але не страчвала надзеі нарэшце адшукаць штосьці «сваё», да чаго б сапраўды ляжала душа.

Поставчанка Мария Шаруева декорирует кружки куклами и фигурами из полимерной глины

Поставчанка Мария Шаруева декорирует кружки куклами и фигурами из полимерной глины

Аднойчы Маша ўбачыла ў інтэрнэце работы з палімернай гліны. І ўзгадала, як моцна любіла ў дзяцінстве ляпіць з пластыліну разнастайныя мініяцюры. Работа была карпатлівая, займала шмат часу, але ўсё роўна вельмі падабалася. Чаму б не паспрабаваць да яе вярнуцца, замяніўшы пластылін на палімерную гліну?

Поставчанка Мария Шаруева декорирует кружки куклами и фигурами из полимерной глины

Поставчанка Мария Шаруева декорирует кружки куклами и фигурами из полимерной глины

— Усё неабходнае для работы заказала ў інтэрнэт-краме, — узгадвала суразмоўца. — Задавальненне аказалася нятанным, але эмоцыі, якія я адчула ў працэсе лепкі, таго каштавалі. А да кубкаў у мяне ўвогуле даўняя любоў. Убачу ў магазіне прыгожы — абавязкова набуду. А тут з’явілася магчы­масць упрыгожваць іх на свой густ. Атрымлівацца стала адразу. Родныя охалі і ахалі, калі бачылі мае вырабы. Сама ж я ставілася да іх больш крытычна. Сваю першую работу ўвогуле лічу вельмі далёкай ад ідэальнай (смяецца — аўт.). Гэты ўнутраны крытык прымушае мяне пастаянна развівацца ў творчасці.

Поставчанка Мария Шаруева декорирует кружки куклами и фигурами из полимерной глины

А яна насамрэч патрабуе шмат часу. Каб вырабіць адзін кубак з лялькай, патрэбны не адзін дзень. А яшчэ — цэлы «арсенал» самых разнастайных матэрыялаў і прылад. Як іх многа, пераканалася на свае вочы, калі падышла да рабочага стала Машы. Там ляжалі некалькі дзясяткаў рознакаляровых брускоў гліны, яе размякчыцель, клей, шматлікія ножычкі і нажніцы, акрылавыя фарбы, тканіна для лялечнага адзення, лак для пакрыцця вырабу, насадкі для кандытарскага мяшка і нават… лакшынарэзка. Аказваецца, дзякуючы ёй, можна ператварыць тонкі пласт гліны ў пышную сукенку з валанамі.

Поставчанка Мария Шаруева декорирует кружки куклами и фигурами из полимерной глины

— Насамрэч зляпіць можна ўсё, што заўгодна, — працягвала Марыя. — Я не абмяжоўваюся аднымі лялькамі. Нядаўна, напрыклад, рабіла конікаў для карусельніцы, галаву дракона для ўпрыгажэння кубка…

Пытання, што арыгінальнае падарыць на святы сябрам і блізкім, у мяне не ўзнікае. Прыемна бачыць іх шчырае здзіўленне, чуць словы падзякі за арыгінальны сувенір. Хаця не заўжды ён атрымліваўся з першага разу. Было і такое, што пры тэрмаапрацоўцы фігурка трэскалася, тварык лялькі падгараў. Нюансаў шмат, і толькі з вопытам усе іх даведваешся. Але ад гэтых невялікіх няўдач рукі не апускаюцца, бо гэта мая справа для душы.

Поставчанка Мария Шаруева декорирует кружки куклами и фигурами из полимерной глины

Поставчанка Мария Шаруева декорирует кружки куклами и фигурами из полимерной глины

Развітваючыся з таленавітай дзяўчынай, яшчэ раз кідаю погляд на яе рабочае месца. Заўважаю толькі-толькі распачаты выраб — тулава будачай лялькі, наклеенае на кубак. І не верыцца, што ўжо праз некалькі дзён тут будзе прыгажосць, ад якой не адвесці вачэй. Каб яе стварыць, Марыя пераўвасобіцца ў розных творцаў. Як мастак фарбы, яна будзе змешваць гліну розных колераў — і атрымае новае, ёй патрэбнае адценне. Як сапраўдны скульптар, будзе вылепліваць шматлікія дэталі, як прафесійны кулінар — з веданнем справы «запякаць» выраб у духоўцы. А ўсё для таго, каб ператварыць звычайнае чаяпіцце ў незвычайнае, дзе ёсць месца не толькі смаку, але і любаванню.

Іна Сняжкова. Фота аўтара і з архіва Марыі



Читайте также:
В Поставах снова пройдёт инклюзивный фестиваль «Особенные, как все»
Жительница г.п. Воропаево Татьяна Гирсёнок удостоена ордена Матери
Медицинскую маску в подарок получит каждый покупатель в фирменных магазинах «Иловское»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.