Катэджам – быць
У апошнія гады ідзе актыўнае ўзвядзення жылля ў раёне новай забудовы 6-га гарадка. Хутка побач з пяціпавярхоўкамі пачнуць «расці» і індывідуальныя дамы — з аўкцыёну ўжо прададзена 6 участкаў пад іх будаўніцтва.
Чатыры зямельныя ўчасткі набытыя ў прыватную ўласнасць, астатнія — на права заключэння дагавора арэнды. Будучых жыхароў індывідуальных жылых дамоў прываблівае не толькі маляўнічае возера Задзеўскае, але і наяўнасць інжынерна-камунікацыйных сетак. Да раёна новабудоўлі праведзеныя водаправод, каналізацыя, газ, оптавалакно. Пакладзены асфальт, ёсць пешаходныя і веласіпедныя дарожкі, вулічнае асвятленне, а таксама спартыўная пляцоўка з трэнажорамі. Не менш важны і экалагічны аспект. Яму, у тым ліку, спрыяе азеляненне. За апошні час тут высаджана больш за 200 вербаў, бяроз, ліп і вязаў.
Наступны аўкцыён па продажы зямельных участкаў па Азёрнай адбудзецца ў ліпені.
Вераніка Філановіч
Читайте также:
Как продвигается строительство многоквартирного дома по ул. Зелёной, 26 в Поставах?
Оплата товаров с помощью QR-кодов и мобильных приложений: теперь и в Беларуси
Как коренные москвичи Павел и Екатерина Кутюгины оказались на Поставщине?