На Поставщине в области физической культуры и спорта занято более 70 человек

Важное Спорт и туризм

Сёння – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Умовы ствараюць, да заняткаў спортам запрашаюць

Пра спартыўную падрыхтоўку дзяцей, папулярызацыю масавага спорту, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў раёне напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт «ПК» гутарыць з начальнікам аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаславам Врублеўскім.

На Поставщине в области физической культуры и спорта занято более 70 человек
Вячаслаў Врублеўскі

На Поставщине в области физической культуры и спорта занято более 70 человек— Вячаслаў Людвігавіч, вы ўзначалілі аддзел зусім нядаўна. Ці лёгка было адаптавацца ў новай сферы?

— Па адукацыі я настаўнік фізічнай культуры і здароўя. Пасля арміі працаваў паўтара года па спецыяльнасці ў Камайскай СШ. Затым, за выключэннем двух з паловай гадоў, калі займаў пасаду старшыні Юнькаўскага сельскага выканаўчага камітэта, уся мая працоўная біяграфія была звязана са службай у міліцыі. Але са спортам не пераставаў сябраваць ніколі: пастаянна прадстаўляў аддзел унутраных спраў райвыканкама амаль на ўсіх спаборніцтвах. Дзякуючы гэтаму выдатна ведаю свой цяперашні калектыў, нават знаёміцца не давялося. На пасадзе я крыху больш за паўгода, дасканала ўнікаю ва ўсе нюансы. Лічу: каб цалкам разабрацца ў спецыфіцы, павінна прайсці не менш за год. І ўжо на аснове поўнага цыкла можна зрабіць высновы, чаго не хапае, а што неабходна скарэкціраваць.

На Поставщине в области физической культуры и спорта занято более 70 человек— Раскажыце, калі ласка, пра спартыўную галіну раёна.

— На Пастаўшчыне ў галіне фізічнай культуры і спорту занята звыш 70 чалавек. Гэта тыя, хто працуе ў аддзеле, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе і фізкультурна-спартыўным клубе. На нашым балансе знаходзяцца 2 ФАКі ў райцэнтры, адзін у Варапаеве, зала вольнай барацьбы па Чырвонаармейскай у Паставах і спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі». Матэрыяльна-тэхнічная база спартыўнай сферы ў раёне развіваецца дынамічна. Толькі за год у нас з’явіліся 2 новыя аб’екты — зала вольнай барацьбы ў Паставах і футбольная міні-пляцоўка са штучным пакрыццём у Навасёлках. У 5-м і 6-м гарадках — пляцоўкі з вулічнымі трэнажорамі. Сучасны выгляд набылі мужчынская і жаночая раздзявалкі на фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вуліцы Савецкай. Папрыгажэў і гарадскі стадыён, дзе з’явіліся новыя трыбуны для балельшчыкаў. Працягнем яго асучасніваць і ў найбліжэйшай перспектыве закупім новы інвентар, электроннае табло. Рэканструкцыю стадыёна пачалі, бо з бягучага года наша футбольная каманда выступае ў ІІ рэспубліканскай лізе, дзе больш высокія патрабаванні да пляцовак, на якіх праводзяцца матчы. Таксама спадзяёмся, што ў гэтым годзе «размарозім» будаўніцтва гасцінічнага комплексу ў Азёрках. На завяршэнне работ неабходна 1,5 мільёна рублёў. Сродкі абяцаюць выдзе­ліць з абласнога бюджэту.

На Поставщине в области физической культуры и спорта занято более 70 человек
Пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі ў 5-м гарадку

З’яўленне новых і мадэрнізацыя старых спартыўных аб’ектаў, набыццё сучаснага інвентару і абсталявання дазволяць стварыць камфортныя ўмовы для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву Пастаўшчыны.

На Поставщине в области физической культуры и спорта занято более 70 человек— Фундамент спорту высокіх дасягненняў закладваецца ў дзяцінстве. Якія віды спорту даступныя юным пастаўчанам?

— У спартшколе зараз дзейнічаюць аддзяленні валейбола і вольнай барацьбы. З наступнага навучальнага года плануем узнавіць заняткі па лёгкай атлетыцы. Таксама дзеці могуць паспрабаваць свае сілы ў футболе, плаванні, боксе і каратэ. Ёсць і інтэлектуальныя віды — шашкі і шахматы. Падчас падрыхтоўкі да спаборніцтваў школьнікі могуць бясплатна наведваць басейн і трэнажорную залу. Нашы юныя спартсмены заваёўваюць медалі на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Апроч гэтага, пастаўчане штогод паступаюць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Дарэчы, у чэрвені чакаем трох маладых спецыялістаў. 2 з іх — выпускнікі гэтай навучальнай установы.

На Поставщине в области физической культуры и спорта занято более 70 человек— А на якім узроўні знаходзіцца масавы спорт?

— Папулярнасць заняткаў фізкультурай сярод жыхароў раёна расце, многія вядуць здаровы лад жыцця. Заўсёды шмат наведвальнікаў у трэнажорнай зале. Нямала прыхільнікаў ёсць і ў круглагадовай спартакіяды і іншых мерапрыемстваў — толькі за І квартал бягучага года іх праведзена 218, паўдзель­нічалі ў якіх больш за 2 тысячы чалавек. Умовы ёсць, ад людзей патрабуецца толькі жаданне.

На Поставщине в области физической культуры и спорта занято более 70 человек— Што пажадаеце калегам з нагоды свята?

— Усім прадстаўнікам сферы жадаю высока несці сцяг спорту, праслаўляць Пастаўшчыну сваімі дасягненнямі і рэкордамі. Будзьце здаровымі і ба­дзёрымі, вядзіце актыўны лад жыцця!

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «СДЮШОР-Энергия» (Гомель)—«Атлант» (Поставы) — 3:0
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. У поставской команды есть потенциал
Чемпионат Беларуси па футболу. ФК «Глубокое»—ФК «Поставы» — 0:4



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.