З абнаўленнем, школа!
У панядзелак у школьнікаў пачалася апошняя, чацвёртая, вучэбная чвэрць. Вучні пастаўскай СШ №1 селі за парты ў абноўленай пасля капітальнага рамонту школе.
Нагадаем: першая чарга капрамонту галоўнага будынка СШ №1 працягвалася з лістапада 2020-га па сакавік бягучага года. Пакуль будаўнікі ТАА «Дэльта» з Віцебска і ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» часткова перакрывалі дах, устаўлялі замест старых драўляных пластыкавыя вокны, мянялі водаправод, каналізацыю і сантэхніку ў санвузлах, укладвалі плітку на падлозе, тынкавалі і фарбавалі сцены і столь на першым і другім паверхах, вучні і педагогі вымушаны былі туліцца ў пачатковай школе і СШ №2.
І вось рамонт завершаны. 5 красавіка школа зноў ажыла.
— Гэтага моманту і дзеці, і настаўнікі чакалі з нецярпеннем: хацелася хутчэй вярнуцца ў родныя сцены, — расказваў дырэктар установы адукацыі Валерый Каліцкі. — Усе адзначаюць, што школа вельмі змянілася: стала яркай, сучаснай, дзякуючы выкарыстаным фарбам і матэрыялам. Многія ўбачылі яе абноўленай яшчэ да пачатку чвэрці. На канікулах большасць старшакласнікаў і вучняў сярэдніх класаў разам з настаўнікамі і бацькамі наводзілі тут парадак: мылі калідоры і кабінеты, зносілі ў падвал старую і расстаўлялі новую мэблю ў класах. Канешне, канчаткова мы пакуль не абжыліся: сёе-тое яшчэ трэба дамыць і дачысціць, павесіць стэнды на сцены, укамплектаваць гардэробы тумбамі для зменнага абутку. Гэтым будзем займацца ў бліжэйшы час. Галоўная ж задача, якая стаіць цяпер перад вучнёўска-педагагічным калектывам, — пастарацца захаваць усё тое, што зроблена ў працэсе рамонту.
Летам першую гарадскую зноў чакаюць вялікія будаўнічыя работы. У праекце — капрамонт трэцяга паверха будынка.
Алена Шапавалава
Фота Наталлі Налей
Читайте также:
В музее СШ №4 появилось 2 новых экспоната — копии флагов 32-й ракетной дивизии и 346-го ракетного полка
2 апреля в Поставском государственном колледже прошел районный профориентационный слет
Поставские школьники привезли 2 диплома с республиканской олимпиады по учебным предметам