«Выстраліў» праект пра Першую сусветную
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень друку. Напярэдадні прафесійнага свята журналістаў і выдаўцоў у рэдакцыю прыйшла вельмі прыемная навіна: карэспандэнт «Пастаўскага краю» Іна Сняжкова стала пераможцай штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый Віцебшчыны. Яе спецпраект «Рэха Першай сусветнай» прызнаны найлепшым у намінацыі «Найлепшы творчы праект у друкаваных СМІ».
Першыя артыкулы на гэту тэму з’явіліся ў «ПК» яшчэ ў 2014 годзе, калі ў раёне быў створаны валанцёрскі рух «Заходні рубеж». Паступова прыйшло разуменне, што тэма Першай сусветнай вельмі шырокая і патрабуе больш глыбокага вывучэння. Таму ў лістападзе 2019 года і быў створаны названы рэдакцыйны спецпраект.
За 15 месяцаў яго існавання апублікавана 15 артыкулаў, многія з якіх утрымліваюць унікальную, раней невядомую шырокай аўдыторыі інфармацыю. Ёй з аўтарам праекта дзеляцца вядомы даследчык Першай сусветнай Уладзімір Багданаў, кіраўнік «Заходняга рубяжа» Андрэй Мацур, мясцовыя краязнаўцы Ігар Пракаповіч і Аляксандр Кузняцоў, супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея, чытачы «ПК» і іншыя нераўнадушныя да гэтай тэмы людзі.
У аўтара ёсць яшчэ нямала матэрыялу для наступных публікацый, таму няма сумнення, што працягу праекта быць…
Читайте также:
Людмила Курилович: «Если сильно захотеть, то все получится»
Поставские велолюбители приняли участие в беговеломарафоне «Тропа викингов» (+видео)
1 мая в Озерках прошёл легкоатлетический кросс и открылся очередной туристический сезон