Где и почём в Поставах можно сдать ненужную бытовую технику, макулатуру, пластик?

Важное Общество

Пазбавіцца ад лішняга і зарабіць на гэтым

Маецца на ўвазе здача другаснай сыравіны, якую прымаюць усе магазіны Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства.

У кожнай сям’і нават за тыдзень збіраецца некалькі пустых пластыкавых або шкляных бутэлек, слоікаў, макулатуры. А за месяц ці цэлы год?

Где и почём в Поставах можно сдать ненужную бытовую технику, макулатуру, пластик?
Макулатуру прасуе Аляксандр Зелянкевіч

Вясна — самы час пазбавіцца ад непатрэбнага — ачысціць свае дамы і кватэры, гаспадарчыя пабудовы. Амаль усе маюць машыны, таму можна без праблем загрузіць гэту і іншую другасную сыравіну ў багажнік, адвезці ў магазін і атрымаць за яе грошы. Калі не маеце ўласнага транспарту або жадання займацца гэтым, пазваніце на нумар 8(029)505-18-00 або 4-10-99, і нашы работнікі прыедуць і забяруць «тавар».

Где и почём в Поставах можно сдать ненужную бытовую технику, макулатуру, пластик?
Старую бытавую тэхніку на склад другаснай сыравіны прывёз Анатолій Гірстун

З 1 красавіка гэтага года павысіліся цэны на другасную сыравіну. Зараз мы плацім за 1 кілаграм чыгуну 66 капеек, стальнога сартаванага лому — 60, несартаванага — 55, бытавой тэхнікі — 25, макулатуры — 17, поліэтыленавых бутэлек і плёнкі — 10, шклабою — 8 капеек. Разумею, што гэта няшмат, але ж нездарма ў народзе ка­жуць, што капейка рубель беражэ. І якой бы ні атрымалася агульная сума, яна ніколі не будзе лішняй у сямейным бюджэце. Чым загрувашчваць уласную прастору рэчамі, якія ўжо ніколі не спатрэбяцца, ці проста выкідваць іх на сметнік, лепш здаць нарыхтоўшчыкам на перапрацоўку і атрымаць пэўную выгаду.

Андрэй Дрозд, першы намеснік дырэктара Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства



Читайте также:
Как в Поставском районе решают проблему пустующих домов и когда их можно будет купить за 29 рублей?
Нагрузка была большой. Но результаты радовали. Бывший ветврач колхоза «Знамя Победы» Герард Шпаков
В Поставах активизировались работы по благоустройству. Что изменится?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.