Аляксандра Фалевич из Юнек выпекает вкусные торты, медовые пряники, безе, капкейки

Важное Общество

Творча, смачна, прыгожа

Так можна сказаць пра ўсе салодкія вырабы, якія стварае жыхарка Юнек Аляксандра Фалевіч. Яе асноўная адукацыя далёкая ад кандытарскай справы, але гэта не перашкаджае хуткімі тэмпамі пакараць новае рамяство. Мядовыя пернікі, тарты, безэ, капкейкі… — спіс відаў Сашынай выпечкі расце як на дражджах. Прычым ужо асалода проста любавацца імі, не тое што спрабаваць на смак.

Аляксандра Фалевич из Юнек выпекает вкусные торты, медовые пряники, безе, капкейки

Аляксандра Фалевіч родам з Верхнядзвінска, але ўжо 7 гадоў жыве ў Юньках. На Пастаўшчыну трапіла, скончыўшы Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію — яна і муж пасля размеркавання прыехалі сюды на першыя рабочыя месцы як аграномы. Цяпер Аляксандр узначальвае мясцовую гаспадарку «Сцяг Перамогі». Аляксандра шчыравала ў Пастаўскай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3-х гадоў.

Аляксандра Фалевич из Юнек выпекает вкусные торты, медовые пряники, безе, капкейки

Аляксандра Фалевич из Юнек выпекает вкусные торты, медовые пряники, безе, капкейки

Менавіта ў дэкрэце Аляксандра пачала займацца творчасцю. Нарадзіўшы першую дачку, навучылася дэкупажу (тэхніка дэкаравання, пры якой малюнак, арнамент або карціна прыклейваецца на прадмет і пакрываецца лакам). Стварала шкатулкі, іншыя вырабы. Пасля з’яўлення на свет другога дзіцяці пераключылася на кандытарства.

Аляксандра Фалевич из Юнек выпекает вкусные торты, медовые пряники, безе, капкейки

Аляксандра Фалевич из Юнек выпекает вкусные торты, медовые пряники, безе, капкейки

— На гэта мяне натхніла заснавальніца пернікавай анлайн-школы ў Расіі Вера Чарновіч. Пазнаёмілася з яе работамі ў інтэрнэце і проста ў іх улюбілася, — расказвала Аляксандра Фалевіч. — Не скажу, што пернікі паддаліся мне адразу. Спачатку трэба было набіць руку з прыгатаваннем глазуры, цеста. Рэцэпт, дарэчы, распрацавала свой, універсальны. Хацела, каб саладосці падабаліся і дарослым, і дзецям. Не ўсе малыя любяць той жа імбір, карыяндр, карыцу і іншыя вострыя прыправы, таму ў плане інгрэдыентаў давялося ўключыць фантазію.

Аляксандра Фалевич из Юнек выпекает вкусные торты, медовые пряники, безе, капкейки

Аляксандра Фалевич из Юнек выпекает вкусные торты, медовые пряники, безе, капкейки

На вырабе пернікаў Аляксандра не спынілася: пачала па просьбе знаёмых выпякаць тарты, арыгінальна іх аздабляць. Работа аказалася карпатлівай, працаёмкай. Але, нягледзячы на гэта, стала аддушынай, адпачынкам ад бясконцых хатніх клопатаў.

Аляксандра Фалевич из Юнек выпекает вкусные торты, медовые пряники, безе, капкейки

— Пад маімі «салодкімі» здымкамі ў інтэрнэце знаёмыя і незнаёмыя людзі часта пакідаюць словы захаплення. Гэта мне, безу­моўна, прыемна, — гаварыла суразмоўца. — Дзякуючы такім водзывам хочацца прыдумваць нешта новае, развівацца, рабіць прысмакі не толькі для сябе і сяброў, але і на продаж. Таму з нядаўняга часу зарэгістравалася як самазанятая. Увогуле ў сваёй новай справе бачу нямала перспектыў і спадзяюся: усё атрымаецца. Ва ўсялякім выпадку зраблю для гэтага ўсё ад сябе залежнае.

Іна Сняжкова
Фота Рыты Шылей і з архіва Аляксандры Фалевіч



Читайте также:
Как открыть своё дело без ИП? Рассказываем на примере парикмахера из Постав Ирины Волостных
В Поставах активизировались работы по благоустройству. Что изменится?
Магазин ProЗапас открылся в Поставах и приглашает за покупками (+видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.