Воропаевской детской школе искусств присвоено имя Иосифа Сушко

Важное Культура

Будучы заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь нарадзіўся ў 1928 годзе ў вёсцы Пруднікі, што недалёка ад Варапаева. Трапіў пад сталінскія рэпрэсіі. Знаходзячыся ў лагеры, акампанаваў Лідзіі Русланавай. Быў рэабілітаваны і ў 1954-м вярнуўся на Радзіму. Цалкам аддаўся самадзейнай творчасці: пры варапаеўскім клубе стварыў духавы аркестр, арганізаваў аматарскі гурток ігры на баяне. Яго вучнямі былі Андрэй Майсяёнак (прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), Леанід Власенка (былы дырэктар Ушацкай музычнай школы), а таксама Гардзей Кейзік, Леанід Аліхвер (былыя выкладчыкі Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў).

У 1956 годзе хор з Варапаева заняў першае месца на рэспубліканскім аглядзе харавых калектываў. Праз год Іосіф Сушко ездзіў на Міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў у Маскве і выступаў там як саліст-баяніст. На наступны год у лік пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў увайшлі хор старшакласнікаў і хор піянераў варапаеўскай школы.

Воропаевской детской школе искусств присвоено имя Иосифа Сушко

Дзякуючы шматлікім поспехам на рэспубліканскім узроўні ў 1959 годзе было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Варапаеве музычнай школы. Пазней Іосіфа Сушко залічылі на другі курс Маладзечанскага музычнага вучылішча. Там таленавіты навучэнец стварыў ансамбль «Спадчына», якому праз тры гады было прысвоена званне «народны». Кіраваў ім Іосіф Фаміч да апошняга дня свайго жыцця — да 4 студзеня 2016 года. Рэалізаваў сябе як хармайстар, кампазітар і выдатны дзеяч нацыянальнай культуры. Падтрымліваў сувязі з варапаеўцамі. Работнікаў школы мастацтваў і яе творчыя калектывы запрашаў да сябе на мерапрыемствы.

— Жыхары гарпасёлка неаднаразова задумваліся пра ўвекавечанне памяці славутага земляка, — расказваў дырэктар Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў Ігар Гваздзеўскі. — Гэта пытанне з кіраўніцтвам раёна абмяркоўвалі Андрэй Майсяёнак і Тадэуш Стружэцкі на навукова-практычнай канферэнцыі «Пастаўшчына ў вымярэнні часу», якая праходзіла ў 2019 годзе ў рамках Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік». І вось райвыканкам прыняў рашэнне аб прысваенні нашай школе імя Іосіфа Сушко. А гэта прызнанне яго вялікага ўкладу ў культуру Пастаўшчыны і ўсёй Беларусі.

Анна Анішкевіч



Читайте также:
Работы поставских мастеров участвуют в столичной выставке «Рождественские узоры»
В районном ДК прошло новогоднее представление «Малыш и Карлсон» (+фото)
Как работают работники районного Дома культуры во время пандемии коронавируса?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.