Невероятные приключения молодого лебедя в Поставах

Природа

Дапамогуць расправіць крылы

«Дзядуля, глядзі, а што там такое ў агародзе?» Гэта пытанне раніцай пачуў ад унука пастаўчанін Васілій Мінчанкоў, які пражывае зусім побач з плошчай Камсамольскай. Прыгле­дзеўся і вачам сваімі не адразу паверыў: пад кустом прыхаваўся малады, яшчэ шэры, лебедзь.

Невероятные приключения молодого лебедя в Поставах

Калі да птушкі пачалі набліжацца людзі, тая стала шыпець, аднак чамусьці не ўставала. Гаспадары, не губляючы часу, патэлефанавалі ў ветэрынарную станцыю, рэдакцыю газеты.

Хутка на «месца здарэння» адправіліся ветфельчар Яўгеній Дубовік, ветурач Анастасія Якімовіч і аўтар гэтых радкоў. Птушка не выглядала хворай, хутчэй — спужанай. Тым не менш было прынята рашэнне забраць яе ў райветстанцыю.

Невероятные приключения молодого лебедя в Поставах

Сваё першае падарожжа на аўтамабілі малады лебедзь перанёс спакойна — зацікаўлена разглядаў дарогу і іншых пасажыраў. У ветстанцыі яго змясцілі ў вальер. Сумаваць аднаму там доўга не давялося: у гэты ж дзень да птушкі падсялілі яшчэ аднаго маладога лебедзя, якога даставілі з вёскі Парыж. Яго ў полі побач з домам знайшоў мясцовы жыхар Барыс Аўчыннікаў і таксама звярнуўся па дапамогу ў райветстанцыю.

— Птушка з Парыжа слабейшая, аднак у цэлым абедзве адчуваюць сябе нармальна, — пазней расказваў галоўны ветурач раёна Андрэй Масцяніца. — Часова мы патрымаем іх у сябе, падмацуем вітамінна-мінеральнымі прэпаратамі. Сумесна з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вырашым, што рабіць далей. Высокая верагоднасць таго, што лебедзі будуць адпраўлены ў дзікую прыроду.

Невероятные приключения молодого лебедя в Поставах
Яўгеній Дубовік з лебедзем, знойдзеным у райцэнтры

Галоўны ветурач лі­чыць, што абодва выпадкі з маладымі птушкамі маглі здарыцца з-за пахаладання (у мароз пералёты даюцца ім складаней). Ёсць і іншыя меркаванні. Аднак галоўнае, што дзякуючы неабыякавым людзям у лебедзяў з’явіўся шанс зноў расправіць крылы.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
У поставчанина Мечислава Казаровца на подоконнике растет и плодоносит лимон
Валун «Большой камень» завличский — самая большая глыба Поставщины



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.