27 мая умер бывший пробощ прихода Святого Антония Падуанского Анджей Ян Возняк

Главное Духовность

Бывайце, дарагі Настаўнік!


Смерць перастае быць паражэннем, роспаччу, калі за яе парогам чакаюць абдымкі Айца

                                  З часопіса «Любіце адзін аднаго»


Вечарам 27 мая адышоў у вечнасць былы пробашч парафіі Святога Антонія Падуанскага Анджэй Ян Возьняк. Апошнія тры з паловай гады ён служыў на поўдні Польшчы, у Стапніцы.

 Вялікім жалем адгукнулася гэта вестка ў сэрцах пастаўчан. Многія чакалі, што ён калі-небудзь прыедзе ў госці ў Паставы. Некаторыя наведвалі святара ў Польшчы і радаваліся яго гасціннасці. Шмат людзей прыйшло ў касцёл на святую Імшу за яго ў нядзелю, іншыя маліліся дома.27 мая умер бывший пробощ прихода Святого Антония Падуанского Анджей Ян Возняк

13 гадоў ён быў з намі: прыехаў 10 лютага 2003 года і развітаўся 24 чэрвеня 2016-га. Яго праца ў Паставах прынесла плён. Ксёндз Анджэй Возьняк шмат зрабіў для аздаблення будынка касцёла. Прыгожыя вітражы, новы алтар — вынік сумеснай работы з парафіянамі. Пры ім касцёл памаляваны знутры, некалькі разоў лакіравалася падлога, зроблена газавае ацяпленне. З’явіўся зручны паркінг, тэрыторыя вакол касцёла абкла­дзена рознакаляровай пліткай. Святар выкупіў у горада суседні будынак пад спартзалу і катэхетычныя класы. А летам у ім у апошні час размяшчаецца лагер для дзяцей не толькі з Пастаў, але і з раёна. Дзякуючы Анджэю Возьняку побач з касцёлам з’явілася пахавальная зала, каб родныя маглі спакойна і з малітвай развітацца з памерлым.27 мая умер бывший пробощ прихода Святого Антония Падуанского Анджей Ян Возняк

Ксёндз-пробашч праз рух НАП («Новае аблічча парафіі») імкнуўся з’яднаць вернікаў, каб яны не адчувалі сябе чужымі ў храме, былі братамі і сёстрамі ў Хрысце. Каб вучыліся сведчыць пра Бога ў сваім жыцці і такім чынам перадавалі веру наступным пакаленням. Каб чыталі і разумелі Святое Пісанне. 57 падзей, карысных для душы, узнёслых, радасных і цікавых адбылося ў парафіі. Ушаноўвалі хлебаробаў і настаўнікаў, мужчын і жанчын, хадзілі крыжовым шляхам па вуліцах горада, маліліся за ветэранаў і тых, хто загінуў…

Наш шаноўны Настаўнік! Вы сваім прыкладам і словам сведчылі пра любоў Бога да людзей і былі для нас Святлом Хрыста. Вы перадавалі нам каштоў­насць напаўзабытых сёння слоў: праўда, дабро, любоў. Вы нас выхоўвалі — вялі да надзеі і веры ў сэнс жыцця і службы іншым. Вы былі і засталіся для нас чалавекам ахвярным, духоўна багатым, высакародным, сумленным, улюбёным у гэты свет. Чалавекам, які аддаваў. Настаўнік  і павінен быць узорам тых каштоўных якасцей, да якіх ён заклікае.27 мая умер бывший пробощ прихода Святого Антония Падуанского Анджей Ян Возняк

Шаноўны ксёндз Анджэй! Нашы сустрэчы з вамі на зямлі скончыліся. Але мы адчуваем, што вы побач і клапоціцеся пра нас з нябёсаў. Смерць — не канец, гэта толькі пачатак новага жыцця. Мы верым, што вы не памерлі, а знаходзіцеся ў абдымках любячага ўсіх нас Айца.

P.S. 2 чэрвеня ў 12 гадзін у касцёле Святога Антонія Падуанскага адбылася пахавальная Імша за памерлага ксяндза Анджэя Возьняка, у якой удзельнічаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч і шматлікія святары.

Аліна Латыш



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.