Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Главное Общество

Майстар справы не баіцца

А вы ведалі, што сабачая будка можа важыць больш чым паўтоны? А што ў янотаў бываюць гульнявыя пляцоўкі, не меншыя і не горшыя за дзіцячыя? Асабіста я пра гэта (і многае іншае) даведалася ўпершыню, калі прыйшла на інтэрв’ю да маладога рамесніка Івана Андрушкевіча.

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)
Майстар па дрэве Іван Андрушкевіч са сваёй сям’ёй

Ля дома Івана па вуліцы Кірава ў Паставах часта прытарможваюць аўтамабілі і cпыняюцца прахожыя. Увагу прыцягваюць незвычайныя па памеры і выглядзе драўляныя вырабы, выстаўленыя ў двары. Вось унушальных памераў арэлі і дзіцячы гульнявы домік, вось таўшчэзныя стол і лаўкі. Крыху далей, у майстэрні, віднеецца недабудаваная сабачая будка- «асабняк»… Усю гэту прыгажосць нібы даставілі з добрай дзіцячай казкі! Але неапрацаваныя бярозавыя бярвёны, якія ў вялікай колькасці ляжаць на панадворку, нагадваюць, што ўсё зроблена рукамі чалавека. Без сумненняў, вельмі таленавітага.

…Іван Андрушкевіч родам з вёскі Мягуны, што на Камайшчыне. Пасля заканчэння 9-ці класаў паступіў у Полацкі лясны тэхнікум. Скончыўшы навучальную ўстанову, на працу ўладкаваўся ў Пастаўскі лясгас.

— Да лесу, прыроды ў мяне вялікая цяга яшчэ з дзяцінства, калі дзядуля шмат вадзіў мяне па грыбных месцах, — расказваў Іван. — Таму і падчас вучобы, і падчас работы адчуваў сябе, як кажуць, на сваім месцы. Шчыра любіў тое, чым займаўся, і дасягаў пэўных поспехаў. Аднак у нейкі момант захацелася перамен — звольніўся. Шчыраваў у Расіі, Оршы, у Пастаўскім мэблевым цэнтры. Канчаткова сябе знайшоў толькі год назад, калі пачаў займацца рамесніцкай дзейнасцю.

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Першыя драўляныя рэчы Іван зрабіў сваімі рукамі ў 2012 годзе — менавіта тады купіў у Паставах дом. І ён, і тэрыторыя вакол былі вельмі запушчаныя: перад парогам нават рос чарот. Гаспадар узяўся за рамонт, добраўпарадкаванне. Так з’явілася першая лаўка, на якой можна адпачыць і папіць кавы, арэлі…

Але адна справа рабіць штосьці для сябе, зусім іншая — на продаж.

— Пачынаць было не столькі цяжка, колькі страшна, — прызнаваўся майстар. — Дзейнасць спецыфічная, і я хваляваўся, ці знойдуцца заказчыкі. Праўда, першы з іх мяне «кінуў»: папрасіў шмат чаго зрабіць, а потым перастаў выходзіць на сувязь. Я яшчэ паўгода ўсё гэта не мог распрадаць. Але, на шчасце, больш такія непрыемныя выпадкі не паўтараліся.

Цяпер у мяне выдатныя адносіны з абсалютна ўсімі кліентамі: яны давяраюць мне, а я — ім. Ні разу ні ў кога не ўзнікала прэтэнзій да якасці маіх работ ці тэрмінаў выканання. Колькі часу патрэбна на выраб адной рэчы? Па-рознаму. Звычайна дні 3-4. Гэты домік рабіў тыдзень.

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Пытаюся пра цэны на ўсю гэту драўляную прыгажосць і чую ў адказ: арэлі (на здымку ніжэй) каштуюць 980 рублёў, гульнявы домік — 1 400, стол з лаўкамі — 600. Тыя, хто цэніць натуральны матэрыял і арыгінальнае выкананне, такія грошы плаціць гатовыя. Недахопу ў кліентах не адчуваецца. Яны звяртаюцца да пастаўчаніна з усёй Беларусі. Гомель, Наваполацк, Маладзечна — гэта геаграфія апошніх заказаў. І яна пастаянна пашыраецца. Ледзьве не кожны тыдзень да майстра «на экскурсію» прыязджаюць патэнцыяльныя заказчыкі, каб «ужывую» паглядзець на вырабы, распытаць усё пра іх, прыцаніцца…

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)Тое, што можа зрабіць майстар, сапраўды ўражвае. Розная мэбля, арэлі, пясочніцы, палкі ў лазню, будкі, барныя стойкі, прыбіральні і нават гульнявы комплекс для янотаў — гэта далёка не поўны пералік вырабаў, зробленых Іванам. Прычым зробленых з выкарыстаннем мінімуму інструментаў — у «арсенале» майстра бензапіла, шліфавальная і фарбавальная машынкі, шрубакрут.

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)
Гульнявы комплекс для янотаў

— Мне імпануе рустыкальны стыль, у якім акцэнт робіцца на грубай прыроднай прыгажосці, — адзначыў суразмоўца. — Кожнае бервяно кожнага вырабу распілавана не на пілараме, а мной уручную. Прычым да сваёй работы я вельмі патрабавальны. Чужую крытыку не слухаю — мне сваёй вышэй галавы. Усё, над чым працую, раблю як для сябе, не ўпускаючы ніводнай дэталі. І з кожнай рэччу развітваюся з лёгкім сумам, бо ўклаў у яе душу.

Іван Андрушкевіч прызнаецца, што самае складанае для яго зараз — знайсці час на сям’ю. Работа з дрэвам працаёмкая, шчыраваць даводзіцца з раніцы да вечара.

— Я бачу, як муж любіць сваю справу, і ганаруся ім, — гаварыла Вольга Андрушкевіч. — Івану ўсяго 32 гады. Калі яму тэлефануюць заказчыкі і чуюць на тым канцы проваду зусім малады голас, губляюцца і часам не вераць, што размаўляюць з самім майстрам. Рукі ў яго сапраўды залатыя. Дома таксама ўсё зроблена мужам: ці то гэта падлога, ці то дзіцячае крэселка.

Посмотрите, какие шедевры создает из дерева поставский ремесленник Иван Андрушкевич (+видео)

Сыну Івана і Вольгі 2 гады. Уладзік з маленства любіць назіраць за тым, што робіць тата. Ён прывычны да гуку пілы (а яе нават не кожны дарослы зможа доўга слухаць), праяўляе інтарэс да ўсіх інструментаў, што ёсць у майстэрні. Ну а самая любата — «тэсціраваць» толькі-толькі зробленыя татам арэлі ці гульнявыя домікі. Здаецца, гэтай «работы» ў дзяцінстве Уладзіка будзе яшчэ вельмі-вельмі шмат…

Іна Сняжкова
Фота Іны Сняжковай і з архіва Івана Андрушкевіча

Відэа Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.