В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка «Война и люди»

История

Вайна і людзі

Так называецца выстава, якая 11 сакавіка адкрылася ў Пастаўскім раённым краязнаўчым музеі. Яе экспазіцыю склалі каля сотні фатаграфій з прыватнай калекцыі аднаго з самых аўтарытэтных беларускіх даследчыкаў Першай сусветнай вайны — Уладзіміра Багданава. У той дзень ён сам прыехаў у Паставы і стаў галоўным героем творчай сустрэчы, якая аб’яднала краязнаўцаў, валанцёраў і проста зацікаўленых гэтай тэмай людзей. 

В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Уладзімір Багданаў

Перад пачаткам мерапрыемства ў выставачнай зале палаца Тызенгаўзаў  шматлюдна. Госці падоўгу спыняюцца ля здымкаў са стогадовай гісторыяй: углядаюцца ў дэталі, учытваюцца ў подпісы. Амаль у кожным з іх — такія знаёмыя кожнаму жыхару Пастаўшчыны назвы населеных пунктаў.

«Руіны сельскагаспадарчай школы каля возера Варанец. Кастрычнік 1916 года». «Амерыканскія карэспандэнты наведваюць поле бою каля Пастаў. Красавік 1916». «Разбураны касцёл у вёсцы Задзеўе летам 1916 года. Арыгінальны малюнак нямецкага салдата на бланку паштоўкі». «Сцэна тэатра каля Ярэва — «гастролі» палкавой трупы 138-га пяхотнага палка». «Sportfest am NaroczSee — спартыўны фестываль ХХІ армейскага корпуса каля вёскі Вярэнькі 13 жніўня 1916 года». «Артылерыст вядзе агонь на пазіцыі «Лес Гіндэнбурга» каля вёскі Вілейты». Гэта толькі некалькі са шматлікіх подпісаў, але ўжо нават па іх можна зразумець, якую гістарычную каштоўнасць мае выстава.

В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Танцы пад электрычнай лямпай з сялянкамі вёскі Норкавічы. 1916 год. Здымак з фотаальбома нямецкага салдата 52-га пяхотнага палка.
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Паставы, касцёл. Люты 1918 года.
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Паставы, царква. Люты 1918 года.
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Надпіс на фота: «Лета 1916. Кулямёт  4-й роты 17 пяхотнага палка вядзе агонь па расійскім патрулі». З альбома лейтэнанта Рубенса.
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Развядзенне трусоў у акопах на перадавой. З альбома лейтэнанта Рубенса.
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Загінулыя ў дні сакавіцкага наступлення 1916 года рускія салдаты каля нямецкіх пазіцый. Фота з кнігі «Der Volkerkrieg» (Народная вайна. Хроніка ваенных дзеянняў. Выдадзена ў Штутгарце, 1917 г.).

Выстава, нібы машына часу, вяртае нас не толькі ў салдацкія будні, але і ў сялянскае жыццё тагачаснай Пастаўшчыны. На здымках можна ўбачыць, як выглядалі нашы продкі, якім было іх жыллё, быт, вопратка… Цікава, што ўсе гэтыя здымкі зроблены выключна нямецкімі салдатамі. Яны вельмі цікавіліся мясцінамі, куды іх закінула вайна, фатаграфавалі ўсё навокал і адпраўлялі здымкі на сваю ра­дзіму. Вайскоўцы і здагадвацца не маглі, што праз стагоддзе гэтыя пасланні зноў вернуцца на беларускую зямлю…

В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Сялянская сям’я каля сваёй хаты ў вёсцы Норкавічы. 1916 год.
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Беларускія сялянкі падчас уборкі ўраджаю. 1917 год. Фота з асабістага альбома нямецкана салдата 131-га пяхотнага палка.
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Беларускія сялянкі з вёскі Рудзі. 1916 год.
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Надпіс на фота: Panjekinder Welka Olsa 1916– вясковыя дзеці ў Вялікай Вольсе. З альбома лейтэнанта Рубенса.
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Сялянская сям’я з дзецьмі ў вёсцы Мацковічы. Май 1916 г.
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Ядвінка з вёскі Рудзі. Фото з асабістага альбома нямецкага салдата 131-га пяхотнага палка.

Фатаграфіі, што экспанаваліся на выставе, — толькі невялікая частка агромністай прыватнай калекцыі Уладзіміра Багданава, якая налічвае больш за дзесяць тысяч (!) арыгінальных здымкаў часоў Першай сусветнай. Як удаецца іх раздабыць? Гэта пытанне даследчыку задалі адным з першых.

—У сямейных альбомах еўрапейцаў захавалася нямала здымкаў тых часоў. Калі-нікалі іх выстаўляюць на інтэрнэт-аўкцыёнах, праз якія і набываю фотаматэрыял, — патлумачыў Уладзімір Анатольевіч. — Адзначу, што ў нямецкім войску былі не толькі фатографы, але і мастакі. Трапляюцца паштоўкі з іх арыгінальнымі малюнкамі. Такіх у маёй калекцыі каля чатырохсот.

В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Вёска Грэйці (не захавалася, існавала на паўднёвым захадзе ад в. Мольдзевічы). Арыгінальны малюнак нямецкага салдата Альфреда Ліперта на паштоўцы, адпраўленай дадому ў Германію 2 лютага 1918 года.

Першую выставу на тэму Першай сусветнай вайны Уладзімір Анатольевіч арганізаваў у 2004 годзе. У музеях Мінска і іншых гарадах рэспублікі ўсяго іх прайшло больш за 30.

У. Багданаў мае журналісцкую адукацыю, пасля заканчэння БДУ працаваў у розных беларускіх СМІ. Даследчык захапляецца фатаграфіяй, лю­біць вандраваць па роднай краіне. Незлічоную колькасць яе куточкаў аб’ездзіў падчас збору фотаматэрыялу для сайта «Глобус Беларусі». Тады і звярнуў увагу на шматлікія помнікі Першай сусветнай вайны, пра якую, як аказалася, ведаў вельмі мала.

Як журналісту Уладзіміру Анатольевічу было цікава падняць гэту маладаследаваную ў Беларусі тэму. Усё часцей ён стаў наведвацца ў Пастаўскі, Мядзельскі, Вілейскі і іншыя раёны, якія і праз сто гадоў пасля заканчэння вайны можна назваць музеем пад адкрытым небам — столькі аб’ектаў тых часоў тут захавалася.

Перш чым ехаць у наш раён, Уладзімір Багданаў патэлефанаваў краязнаўцу Ігару Пракаповічу, якога асабіста не ведаў. І быў прыемна здзіўлены яго адкрытасцю да супрацоўніцтва. Менавіта экскурсіі Ігара Міхайлавіча сталі для вядомага даследчыка першым «пагружэннем» у тэму Першай сусветнай вайны на Пастаўшчыне.

В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Ігар Пракаповіч

Сам Ігар Пракаповіч падчас адкрыцця выставы расказаў, што са сваімі вучнямі неаднойчы здзяйсняў краязнаўчыя паходы на месцы баёў і воінскіх пахаванняў. Разам са сваёй дачкой напісаў невялікую кнігу, прысвечаную аб’ектам Вялікай вайны ў нашым рэгіёне. Яе, як і шматлікія іншыя выданні пра Першую сусветную, можна было пагартаць на стэндах, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея.


Існуе выраз: «Смерць аднаго чалавека – гэта трагедыя, смерць мільёнаў – статыстыка». Адысці ад гэтай статыстыкі, убачыць падзеі вачыма канкрэтных людзей, што жылі і ваявалі на тэрыторыі Пастаўшчыны,  – у гэтым і ёсць асноўная задача выставы.

Уладзімір Багданаў


Колькасць кніг пра тыя па­дзеі ў Беларусі няспынна расце. У многім дзякуючы старанням Уладзіміра Багданава. У 2016 годзе ўбачыла свет яго грунтоўная работа «Битва у Нарочи, 1916».  Цяпер разам з вілейскім даследчыкам Андрэем Каркоткам актыўна працуе над шматтомным выданнем «Первая мировая война. Воинские захоронения на территории Республики Беларусь», прысвечаным воінскім пахаванням на тэрыторыі нашай краіны. Заказчыкам выступіла Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Падчас адкрыцця выставы ў Паставах быў упершыню  прэзентаваны другі том гэтага выдання. У яго ўвайшла інфармацыя па Брэсцкай і Віцебскай абласцях, у тым ліку па Пастаўскім раёне, дзе пашпартызавана больш за 30 пахаванняў часоў Першай сусветнай. На сёння гэта самая вялікая лічба сярод усіх рэгіёнаў рэспублікі (для параўнання: у Баранавіцкім раёне іх зарэгістравана ўсяго 3). Ула­дзімір Багданаў упэўнены, што з часам гэта лічба будзе толькі расці.

На мерапрыемстве прысутнічала шмат гасцей. Сярод іх — мясцовы краязнаўца А. Кузня­цоў, даследчык з Мінска В. Міц­кевіч, старшыня праўлення дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» А. Аралін, дырэктар мядзельскага філіяла фонду «Крокі» С. Гаўрыс, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага парку «Нарачанскі» В. Люштык, актывісты пастаўскага валанцёрскага руху «Заходні рубеж» А. Мацур, П. Курто і іншыя. Кожны з іх расказаў пра знаёмства і супрацоўніцтва з Уладзімірам Багданавым, пра асабісты ўнёсак у даследаванне тэмы Першай сусветнай.

В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Старшыня праўлення дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» Андрэй Аралін
В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Уладзімір Багданаў і Андрэй Мацур

Госць з Мінска Міхаіл Яфрэ­менка расказаў пра трагічны лёс першага мужа сваёй бабулі — капітана Леанарда Рэута, які служыў у Рускай імператарскай арміі і быў пахаваны на Пастаўшчыне. Гэта гісторыя вартая асобнага артыкула.

— Я вельмі ўдзячны Пастаўскаму краязнаўчаму музею, яго дырэктару Таццяне Гарошцы за інтарэс да тэмы Першай сусветнай вайны, за магчымасць сустрэцца ў кампаніі сяброў і аднадумцаў, — адзначыў Уладзімір Багданаў напрыканцы сустрэчы. — Такое цеснае супрацоўніцтва ўлады, краязнаўцаў і валанцёраў у Беларусі рэдка дзе сустрэнеш. Вы паказваеце прыклад, як можна і трэба працаваць над аднаўленнем памяці пра выключныя па сваёй гістарычнай значнасці падзеі.

В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
Дырэктар музея Таццяна Гарошка падчас адкрыцця выставы

Завяршылася мерапрыемства на гарадскіх могілках каля вёскі Макараўшчына, дзе ўдзельнікі сустрэчы ўсклалі кветкі на месцы перапахавання салдат Рускай імператарскай арміі. Там ужо пачаліся работы над стварэннем помніка ахвярам той вайны.

В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"
На гарадскіх могілках каля вёскі Макараўшчына

Госці раз’ехаліся, а фотавыстава засталася. Паглядзець яе можна да 31 мая.

P.S. Праз некалькі дзён пасля мерапрыемства ў інтэрнэце выпадкова прачытала  выраз: «Гісторыя — гэта саюз паміж памерлымі, жывымі і тымі, хто яшчэ не нарадзіўся». Вярнулася ва ўспамінах у выставачную залу, прыгадала ўсіх выступоўцаў, якія не словам, а справай захоўваюць памяць пра даўно памерлых салдат, зберагаюць яе для будучых пакаленняў. Дзякуючы ім з гісторыі Беларусі не будуць выкрэслены радкі пра тую Вялікую вайну. Памяці — жыць.

В Поставском районном краеведческом музее открылась выставка "Война и люди"

Іна Сняжкова
Фота аўтара і з архіва Уладзіміра Багданава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.